Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт «Дай дарогу!» прасьпяваў пра веру ў зварот да Лукашэнкі. ВІДЭА


«Я целую твои брюки, протяни нам свои руки. Не хватает нам твоей любви — па-помоги нам, помоги!»

Берасьцейскі панк-гурт «Дай дарогу» выдаў кліп на песьню «Помоги!» — «гісторыю беларускага Прамэтэя», які просіць дапамогі ў Аляксандра Лукашэнкі ў набыцьці кватэры, каб была магчымасьць «размножыцца», але робіць геніяльную навуковую вынаходку.

Лірычны герой песьні крытыкуе беднасьць і эканамічны застой (а таксама высокія адсоткі па крэдытах на кватэры), героі кліпу ж моляцца на нейкія вялікія і бліскучыя ногі статуі.

Галоўную ролю ў кліпе выканаў лідэр гурту Юры Стыльскі, ролю ягонай жонкі — акторка Берасьцейскага тэатру драмы Яна Малінчык. Рэжысэр кліпу — Уладзімер Ківачук-Ёдаў.

«Дай дарогу!» выступае ад 1998 году, мае восем студыйных альбомаў, сьпявае пераважна па-расейску, мае адну беларускамоўную песьню. Выступалі ў ліку хэдлайнэраў на шэрагу фэстаў, ад «Рок за Баброў» і ўкраінскага Zaxid да «Наш дзень» і «Сьвята незалежнасьці». Экспэрты называюць «Дай дарогу!» самым папулярным панк-гуртом Беларусі.

Неўзабаве «Дай дарогу!» можна будзе паслухаць на сольным канцэрце ў менскім Re:public 28 верасьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG