Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіскай сьпявачцы пагражаюць сьмерцю за песьню. ВІДЭА


Зэрэ Асылбек
Зэрэ Асылбек

У сувязі з пагрозамі ў адрас сьпявачкі Зэрэ Асылбек яе бацька Асылбек Жааданбекаў зьвярнуўся ў міліцыю з заявай. Пра гэта ён паведаміў кіргіскай службе Радыё Свабода.

«Да заявы мы прымацавалі скрыншоты паведамленьняў з пагрозамі. Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што ўжо вядуць праверку на аснове паведамленьняў у Інтэрнэце», — распавёў Жааданбекаў.

У прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў Кіргізстану тым часам паведамілі, што заяву ў міліцыю пакуль не паступала. Але вядзецца праверка.

Невядомыя пагражаюць 19-гадовай дзяўчыне забойствам і патрабуюць выдаліць з сацыяльных сетак кліп «Кыз». Скрыншот з такім паведамленьнем сьпявачка апублікавала 18 верасьня на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Кліп на дэбютную кампазыцыі сьпявачкі «Кыз» (дзяўчына) заклікае паважаць права іншых на выбар і індывідуальнасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG