Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Троіца» выклала ў інтэрнэт цэлы альбом «Цар-агонь». АЎДЫЁ


Беларускае этна-трыё «Троіца» апублікавала на шэрагу інтэрнэт-сэрвісаў новы альбом «Цар-агонь».

Недзе яго можна купіць за грошы — на Amazon, iTunes, Google Play ці Tidal. А недзе можна паслухаць бясплатна — «УКантакце», на «Яндэкс.Музыцы» або ў Deezer ці Spotify. Альбом таксама апублікаваны на сэрвісе Youtube Music, але ў Беларусі адтуль недасяжны.

«Цар-агонь» — сёмы альбом гурту за 22 гады на сцэне. Папярэдні альбом, «Зімачка», выйшаў аж сем гадоў таму — яшчэ ў 2011 годзе.

«Цар-агонь» прэзэнтавалі ўжывую на канцэрце 27 верасьня ў Вялікай залі Беларускай філярмоніі. Частку грошай на запіс дыска — амаль 11 тысяч рублёў — сабралі праз інтэрнэт. Прэзэнтаваць альбом зьбіраліся яшчэ ў траўні, але тады не пасьпелі завяршыць яго зьвядзеньне (як сьцьвярджаў гурт, зь незалежных ад музыкаў прычын).

На адну зь песень альбома, «Сьвятая зямля», гурт запісаў кліп, які прысьвяціў стагодзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG