Памятную дошку павесілі на доме па вуліцы Ажэшкі, дзе 14 гадоў жыў пісьменьнік.
Лямус стаіць у цэнтры Горадні, але паглядзець на яго без папярэдняй дамоўленасьці нельга — помнік архітэктуры знаходзіцца за высокім мурам. Лямус аддалі каталікам толькі ў 2003 годзе.
Урад Літвы адказаў на зварот больш як 500 грамадзкіх дзеячоў Беларусі, якія патрабавалі ўшанаваньня паўстанцаў 1863–1864 гадоў у тым ліку на беларускай мове — спачатку меркавалася зрабіць надпісы толькі па-літоўску і па-польску.
Археалягічныя дасьледаваньні на гары Гедзіміна ў Вільні будуць працягнутыя ў траўні, паведамляюць літоўскія СМІ са спасылкай на Нацыянальны музэй Літвы.
Чатыры стагодзьдзі беларусы прыстасоўвалі рымскія літары да сваіх гукаў. Ciapier łacinka — takoje samaje biełaruskaje piśmo, jak i kirylica. Чаму ж беларуская трансьлітарацыя назваў станцыяў мэтро напалохала „русскій міръ“?
У выдавецтве «Логвінаў» выйшла кніга папулярнага сучаснага нямецкага пісьменьніка Грэгара Зандэра «Што было б». Па-беларуску кнігу перастварыў гэтаксама папулярны ў сябе на радзіме Альгерд Бахарэвіч.
«Вас не папярэдзілі? Гэта ж Беларусь — тут усё па-беларуску!» Віцебскі экскурсавод Сяржук Маркаў сустракае турыстаў па-беларуску, хоць працуе пераважна з расейскімі групамі. Карэспандэнтам Свабоды Сяржук распавёў, як рэагуюць на беларускую мову і чаго шукаюць у Віцебску замежныя турысты.
Арт-мэнэджарка і жонка сьпевака Лявона Вольскага ўпершыню дала інтэрвію Радыё Свабода. Мы хаця б нешта даведаліся пра Яну ад яе самой. Заадно пераканаліся, што музычны даробак Лявона ў моцных прафэсійных руках.
Кніга Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы» на днях выйшла ў Беластоку ў польскім перакладзе.
«У апошні час у СМІ ўсё часьцей зьяўляецца інфармацыя аб тым, што расейская мова зьнікае з шыльдаў, на спартовых мерапрыемствах шыльды на ангельскай і беларускай».
У Беларусь чарговым разам завітае Фэстываль польскага кіно «Вісла». Сёлета кінэматаграфічныя навінкі можна паглядзець ня толькі ў Менску (кінатэатар «Цэнтральны», 12–16 красавіка), а і ў Віцебску (кінатэатар «Мір», 13–14 красавіка).
Хаця б раз на месяц гэтай сацыяльнай сеткай карыстаецца 2,7 мільёна беларусаў.
10 красавіка 1965 году нарадзіўся Сяргей Вітушка — беларускі грамадзкі актывіст, гісторык, пэдагог, кіраўнік легендарнай «Талакі».
Наступнае эсэ − першая публікацыя найбуйнейшай сучаснай фінскай пісьменьніцы Софі Оксанэн па-беларуску. Яно было агучанае 5 красавіка 2019 г. у Менску на другім фэстывалі «Прадмова», які наведала аўтарка.
Бабруйскі райвыканкам дазволіў паставіць бюст Алеся Адамовіча (1927–1994) на ягонай малой радзіме — у пасёлку Глуша.
«Мы пераконваем гарадзкія ўлады ў тым, што ў сталіцы нашай краіны павінен быць такі музэй. Калі ў Менску хочуць бачыць болей турыстаў, асабліва замежных, то ён проста неабходны».
Чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам, пакой з хрустальным посудам у сэрвізе, газэты з навінамі аб сьмерці Сталіна — у райцэнтры Шчучын на Горадзеншчыне адкрыўся музэйны пакой, прысьвечаны СССР.
На мінулым тыдні вуліцу перайменавалі: была ў гонар паэта Міцкевіча, стала ў гонар савецкага шпіёна Міцкевіча. Высьветлілася, што ў гонар паэта яна называлася «памылкова».
Ідэя праекту — апавесьці пра лёс таленавітага творцы і яго спадчыны, стварыць у 3D і паказаць будынкі, якія спраектаваў Станіслаў Шабунеўскі. Аўтары фільму знайшлі ў віленскіх архівах пляны гомельскіх будынкаў, якія спраектаваў славуты архітэктар.
Былая ўдзельніца маскоўскага поп-гурту «Божья коровка» Міла Ражкова ўзялася за працяг «Беларускага альбому».
Горадзенскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 343 (выраб і распаўсюд парнаграфіі) адносна Андрэя Галавенкі.
«Я гэта буду праводзіць, нягледзячы на тое, ці яны будуць судзіць, ці будуць саджаць, ці будуць караць. Гэта не паўплывае на нашую дзейнасьць... Гэта нашая культура, нашая традыцыя. Мы ня толькі можам, але абавязаныя гэта рабіць».
«Мы ўжо становімся сьведкамі, калі на поўдні Ўкраіны на замену камуністычным назвам пачалі зьяўляцца расейскія імпэрскія назвы, якія нібыта ёсьць гістарычнымі. Асабліва паказальнай была спроба перайменаваць Кіраваград у Елісаветаград».
«Таварышу Лукашэнку я вельмі ўдзячная, — кажа старая друйская цыганка Надзя. — Я за ўсё жыцьцё ані дня не працавала, а ён мне даў сацыяльную пэнсію! Я магу за гэта жыць, плаціць за сьвятло, тэлевізар, Zala — за ўсё».
Два дамы — равесьнікі віцебскай чыгункі.
Бясплатных экскурсіяў аж тры сотні, але колькасьць месцаў на іх абмежаваная. Лепей не марудзіць з запісам!
Папулярны беларускі рэпер Макс Корж выпусьціў 7 красавіка кліп на песьню «Контрольный». У кадрах зьяўляецца бел-чырвона-белы сьцяг.
У Менску чацьвёрты дзень ідзе фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Свабода сабрала самыя яскравыя цытаты з дыскусіі «Пісьменьнік, улада і грамадзтва: межы адказнасьці».
Прэмію атрымаў мастак з Санкт-Пецярбургу Грыгорый Кацнэльсон, які зрабіў вокладку да беларускага перакладу «Віленскага покера» Рычарда Гавяліса. Сябры журы адзначылі ягоную працу за сьвежы погляд на кніжны дызайн, паведамляецца на фб-старонцы прэміі.
7 красавіка — 122 гады з дня нараджэньня выдатнага беларускага культурніцкага дзеяча, пэдагога і слуцкага паўстанца Юркі Лістапада. «Лістападаўскі працэс» у 1925–26 гг., дзе ён фігураваў як галоўны вораг савецкага ладу, быў першым вялікім палітычным працэсам у БССР.
Два месяцы таму ён выступіў у Менску, цяпер чакае дазволу на наступны канцэрт.
7 красавіка — дзень памяці Ларысы Геніюш, паэткі, якая зьяўляецца сымбалем антысавецкага супраціву. Яе легендарная нязломнасьць і непахіснасьць натхняла і натхняе тых, хто сутыкаўся з рэпрэсіўнай сыстэмай.
6 красавіка журы абвясьціла вынікі прэміі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.
6 красавіка ў Менску на фэстывалі «Прадмова» былі абвешчаныя вынікі Прэміі Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за найлепшую гістарычную прозу.
У менскім выдавецтве «Кнігазбор» выйшла кніга Зьмітра Саўкі «Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы». Пасьля сьмерці аўтара.
У другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны выйшлі шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейны кіраўнік краіны Пятро Парашэнка.
Перакладчыца са швэдзкай мовы і выдавец дзіцячых кніжак па-беларуску Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская — несумненна належыць да катэгорыі беларусаў, якія лічаць, што ў іх атрымаецца зусім ня горай, а можа і лепей, чым у іншых.
У Менску другі дзень ідзе фэстываль інтэлектуальнай літаратуры «Прадмова». Свабода сабрала сем выказваньняў удзельніц дыскусіі «Жаночая літаратура: зьмена парадыгмы».
Знаходка выпала з-пад берага Бярэзіны, калі вада спала. Археолягі пацьвердзілі: шалом сапраўдны.
Ганна Канапацкая патрабуе ад Міністэрства лясной гаспадаркі і Міністэрства культуры паказаць дакумэнты, якія пацьвярджаюць законнасьць работ у Курапатах, паведамляе БелаПАН.
Падзеі ў Курапатах спарадзілі хвалю абурэньня ў сацыяльных сетках. Многія вядомыя людзі выказаліся пра іх, а паэты напісалі новыя вершы.
Рэчыцкі раённы савет дэпутатаў афіцыйна перайменаваў вуліцу і завулак, якія раней насілі імя славутага паэта Адама Міцкевіча, у вуліцу і завулак Яўгена Міцкевіча — савецкага вайсковага дзеяча.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра Курапаты, знаходзячыся ў Беластоку на рэабілітацыі пасьля апэрацыі. Ён заклікаў спыніць знос крыжоў і распачаць дыялёг з грамадзтвам.
Кіеўская гарадзкая рада падтрымала перайменаваньне вуліцы Івана Кудры ў цэнтры гораду на вуліцу Джона Маккейна. Адпаведнае рашэньне сталічныя дэпутаты прынялі на пасяджэньні ў чацьвер. Пра гэта паведамляе сайт рады.
Кінарэжысэр Георгій Данэлія памёр у Маскве на 89-м годзе жыцьця.
«Как у старыя добрыя ўрэмена». Музыка і мастак Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку паставіў карцінку з нагоды дзеяньняў улады ў Курапатах.
Як ствараўся народны мэмарыял ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.
Актывіст Зьміцер Дашкевіч налічыў каля 70 крыжоў, якія бульдозэрамі зьнесьлі ў Курапатах 4 красавіка.
Загрузіць яшчэ