Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі міністар культуры папрасіў беларускага абараніць расейскую мову


Уладзімір Мядзінскі, архіўнае фота
Уладзімір Мядзінскі, архіўнае фота

Міністар культуры Расеі Ўладзімір Мядзінскі на супольным паседжаньні калегіяў міністэрстваў культуры Беларусі і Расеі папрасіў беларускага калегу Юрыя Бондара «надаць асаблівую ўвагу абароне расейскай мовы», піша ТАСС.

«У апошні час у СМІ ўсё часьцей зьяўляецца інфармацыя аб тым, што расейская мова зьнікае з шыльдаў, на спартовых мерапрыемствах шыльды на ангельскай і беларускай», — заявіў Уладзімір Мядзінскі.

Ён дадаў, што вельмі просіць, каб беларускае міністэрства занялася гэтай «найважнейшай часткай культурнай супрацы», бо моўнае пытаньне «яднае дзьве краіны».

Юры Бондар, архіўнае фота
Юры Бондар, архіўнае фота

Беларускі міністар культуры Юры Бондар запэўніў Мядзінскага, што расейскай мове ў Беларусі «нічога не пагражае», бо «пераважная большасьць насельніцтва Беларусі размаўляе на расейскай мове, выхаваная на высокіх ідэалах расейскай літаратуры».

«Наадварот, мы сёньня думаем над дзяржаўнымі праграмамі па папулярызацыі беларускай мовы, — заявіў Бондар Мядзінскаму. — Я не магу ўявіць такой сытуацыі, калі расейская мова будзе чужой для беларускага народу і Беларусі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG