Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Фэст экскурсаводаў» пройдзе дзясяты раз. Рэгістрацыя адкрыецца ўвечары 8 красавіка


Экскурсія ў Гомлі па мясьцінах з рамана Ільлі Эрэнбурга «Бурлівае жыцьцё Лазіка Ройтшванеца», ілюстрацыйнае фота
Экскурсія ў Гомлі па мясьцінах з рамана Ільлі Эрэнбурга «Бурлівае жыцьцё Лазіка Ройтшванеца», ілюстрацыйнае фота

Бясплатных экскурсіяў аж тры сотні, але колькасьць месцаў на іх абмежаваная.

У 2019 годзе ў Беларусі пройдзе дзясяты «Фэст экскурсаводаў» — сэрыя бясплатных аўтарскіх экскурсіяў па ўсёй краіне. Асноўная частка падзей адбудзецца 13 і 14 красавіка, але асобныя зь іх пройдуць ад 10 да 21-га.

Сёлета заплянавана каля 100 экскурсіяў у Менску, яшчэ дзьве сотні ў іншых мясьцінах Беларусі, а таксама асобныя экскурсіі ў Беластоку, Вільні, Дзьвінску (Даўгаўпілсе), Львове, Мадрыдзе, Маскве і Празе. На фэсьце прапануюць, напрыклад, прайсьці «сьцяжынамі Коласа» і завітаць «у госьці да Тараса на Парнасе», знайсьці музэй вавёркі і сядзібу «электрычнага чалавека».

На экскурсіі трэба папярэдне запісвацца праз інтэрнэт, бо колькасьць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя адкрыецца 8 красавіка а 18:45. Поўная праграма ўжо апублікаваная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG