Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэпэр Бакей расказаў, што ўлады Віцебска і Берасьця прызналі яго «нізкамастацкім»


Вокладка самотніка «Я бунтарь» рэпэра Бакея
Вокладка самотніка «Я бунтарь» рэпэра Бакея

Беларускі сьпявак расейскага паходжаньня Ўладзіслаў Бяльмач, вядомы пад псэўданімам Бакей, расказаў у сацсетках аб зрыве ягонага туру па гарадах Беларусі.

У пяці гарадах рэпэру не далі гастрольныя пасьведчаньні. Бакей сьцьвярджае, што ў Віцебску і Берасьці канцэрты не дазволілі празь «нізкі мастацкі ўзровень» (у Берасьці нагадалі, што ў інтэрвію два з паловай гады таму ён называў свой стыль «суіцыдальным», у зрыве канцэртаў у Магілёве і Горадні ён вінаваціць арганізатараў.

24-гадовы сьпявак запісаў чатыры студыйныя альбомы, у 2017 годзе праехаў турам па 11 беларускіх гарадах. Цяпер Бакей вырашыў паспрабаваць зладзіць новы тур па Беларусі пазьней. Два месяцы таму ён выступіў у Менску, цяпер чакае дазволу на наступны канцэрт.

Празь «нізкі мастацкі ўзровень» у Беларусі забаранялі канцэрты і мясцовых выканаўцаў, і замежных зорак, ад «Крамы» да Die Antwoord. Крытэры, паводле якіх вызначаецца мастацкі ўзровень, не раскрываюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG