Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліна Рэспубліка зрабіла кавэр на песьню, якую паслухалі больш за 50 мільёнаў разоў


Паліна Рэспубліка

Сьпявачка Паліна Рэспубліка запісала кліп і беларускамоўны кавэр на «Мокрые кроссы» рэпэра Цімы Беларускіх.


Свой кавэр «Мокрых кросаў» Паліна Рэспубліка прысьвяціла:

  • сваім суседзям;
  • беларускаму рэпу;
  • «сваім кросам з „Зары“, якія верай і праўдай перажылі зіму».

Хто такі Ціма Беларускіх?

Рэпэр Ціма Беларускіх зьяўляецца адзіным артыстам беларускага музычнага лэйблу Kaufman. Першы публічны рэліз Цімы Беларускіх выйшаў у 2017 годзе. Сёлета рэпэр выпусьціў першы альбом «Твой первый диск — моя кассета».

На момант публікацыі арыгінал «Мокрых кросаў» паслухалі на Soundcloud амаль 9 мільёнаў разоў, кліп на YouTube сабраў 41 мільён праслухоўваньняў. Сэрвісы для стрымінгу музыкі не публікуюць статыстыку праслухоўваньняў. Вядома, што на «Яндэкс-музыцы» песьня Цімы Беларускіх заняла трэцяе месца ў рэйтынгу найпапулярнейшых трэкаў 2018 году.

Статыстыка пошукавых запытаў «Мокрые кроссы» цягам году паводле сэрвісу Google Trends
Статыстыка пошукавых запытаў «Мокрые кроссы» цягам году паводле сэрвісу Google Trends

Хто з куміраў моладзі носіць мокрыя кросы і што расказваюць у «сторыз». Прайдзіце тэст Свабоды, каб даведацца, ці разумееце вы сучасную моладзь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG