Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт Akute выдаў альбом року без гітараў. АЎДЫЁ


Вокладка альбому «V» гурту Akute
Вокладка альбому «V» гурту Akute

Магілёўскі гурт Akute выдаў 1 красавіка цалкам сур’ёзны альбом «V» — пяты ў іхнай дыскаграфіі. Восем песень ужо выклалі на Soundcloud, «УКантакце» і іншыя плятформы, як бясплатна, так і з магчымасьцю купіць яго за грошы.

Як расказаў Onliner.by бас-гітарыст гурту Раман Жыгараў, на альбоме «V» вырашылі паэкспэрымэнтаваць з гукам і замяніць гітары іншымі інструмэнтамі. Ён таксама сьцьвярджае, што альбом запісваўся на хатняй студыі ўласнымі сіламі. Плытка, кажа Жыгараў, мае шмат сюрпрызаў і «моманты, якія могуць зайсьці не адразу».

Канцэртныя прэм’еры новага альбому ўжо заплянаваныя 12 красавіка ў Віцебску, 13-га ў Гомлі, 14-га ў Магілёве і 20-га ў Менску. Гурт адзначае, што канцэртная аранжыроўка будзе адрозьнівацца ад альбомнай.

Akute быў заснаваны больш за 10 гадоў таму былымі ўдзельнікамі панк-гурту «Глюкі». У 2010 годзе перамог на фэстывалі маладой музыкі «Басовішча», у 2011-м быў названы прарывам году на «Рок-каранацыі», у 2012-м быў названы «Героямі году» парталам Tuzin.fm і «Гуртом году» парталам Ultra-Music… Партал Experty.by летась называў іхны альбом «Не існуе» ў ліку найлепшых беларускіх альбомаў за 10 гадоў. Гурт быў у ліку выступоўцаў на менскім мітынгу-канцэрце на стагодзьдзе БНР.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG