Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Shumа зьняла кліп, прысьвечаны бацькам ЛГБТ-дзяцей. ВІДЭА


Гурт Shuma, архіўнае фота

Сёньня гурт Shuma і Кампанія памяці Мішы Пішчэўскага запусьцілі флэшмоб #superparents. 26 лістапада на YouTube-канале беларускага гурту Shuma апублікавалі кліп «Хмаркі», прысьвечаны бацькам ЛГБТ-дзяцей. Сюжэт відэа заснаваны на гісторыі трансгендэрнай дзяўчыны Валерыі Шэндэр зь Менску.

Што такое #superparents?

Гэта кампанія ў падтрымку бацькоў ЛГБТ+ дзяцей.

«Мы хацелі, каб бацькі не саромеліся і не адпрэчвалі сваіх дзяцей, а наадварот — вучыліся прымаць і падтрымліваць іх. Менавіта ў гэтым заключаецца супэрсіла любых бацькоў», — кажа каардынатар кампаніі «Справа Пі_» Андрэй Завалей.

У падтрымку кампаніі #superparents на песьню гурту Shuma «Хмаркі» ў Кіеве зьнялі кліп. У аснове сюжэту — рэальная гісторыя трансгендэрнай дзяўчыны зь Менску, якая таксама ўзяла ўдзел у здымках.

Як зьявілася ідэя кліпа?

Па словах заснавальніцы праекту Shuma Русі, ёй трапілася інтэрвію дзяўчыны-транссэксуалкі Леры Шэндэр. Уражаная ім, Руся задумалася, як ёй падтрымаць уразьлівыя групы людзей. Так нарадзілася ідэя кліпа, сцэнар да якога прапанаваў крэатыўны дырэктар Аляксандар Сьмірноў.

У канцы кліпа пра ўласную гісторыю распавядае сама Лера: дзяўчына дзякуе сваёй маме за падтрымку і любоў і заклікае ўсіх бацькоў быць супэрмамамі і супэртатамі для сваіх дзяцей і падтрымліваць іх ва ўсім.

«Справа Пі» — грамадзкая кампанія, названая так у памяць пра бізнэсоўца, гея Міхаіла Пішчэўскага. У траўні 2014-га на выхадзе з гей-вечарыны ён быў жорстка зьбіты Дзьмітрыем Лукашэвічам. Больш як праз год, пасьля працяглай комы, Пішчэўскі памёр.

Паводле ўсіх прыкмет гэта быў напад на чалавека з прычыны ягонай сэксуальнай арыентацыі. Але суд у дзеяньнях абвінавачанага не прызнаў варожасьці на глебе гамафобіі.

27 кастрычніка прайшла вечарына памяці Міхаіла Пішчэўскага

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG