Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стогадовыя віцебскія дамы пайшлі пад знос дзеля новага дарожнага моста


Знос дамоў на вуліцы Цітова
Знос дамоў на вуліцы Цітова

Будынкаў № 4 і №8 па вуліцы Цітова ў Віцебску ўжо няма: два цагляныя дамы гарадзкой забудовы пачатку ХХ стагодзьдзя зьнесьлі ў сувязі з рэканструкцыяй Полацкай дарожнай разьвязкі.

Будынкі да зносу
Будынкі да зносу

Неўзабаве пад знос пойдзе і будынак №2 па вуліцы Цітова. Ахоўнага статусу гэтыя дамы ня мелі, хоць іхны ўзрост даўно сягнуў за 100 гадоў.

Усяго плянуецца зьнесьці 7 дамоў, якія трапілі ў зону будаўніцтва дарожнай разьвязкі. На перасяленьне жыхароў у іншыя кватэры аблвыканкам выдаткаваў 1 мільён рублёў.

На тое, каб захаваць помнікі віцебскай гісторыі, сродкаў не знайшлося.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG