Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя Берасьцейскай крэпасьці папрасіла вывезьці адтуль габрэйскія надмагільлі. ФОТА


Перад вывазам валянтэры сабраліся на талаку, каб адсартаваць надмагільлі і занатаваць надпісы на іх.

Габрэйскія надмагільлі — мацэвы — даходзяцца на балянсе габрэйскай грамады і захоўваліся ў крэпасьці часова. Цяпер кіраўніцтва Берасьцейскай крэпасьці папрасіла іх вывезьці.

Надмагільныя пліты, якія захоўваюцца ў Берасьцейскай крэпасьці
Надмагільныя пліты, якія захоўваюцца ў Берасьцейскай крэпасьці

Апроч мацэваў, тут ёсьць надмагільлі расейскіх і нямецкіх жаўнераў першай усясьветнай вайны.

Габрэйская пліта-мацэва
Габрэйская пліта-мацэва
Надмагільле нямецкага жаўнера першай усясьветнай вайны
Надмагільле нямецкага жаўнера першай усясьветнай вайны
Надмагільле жаўнера расейскага войска
Надмагільле жаўнера расейскага войска

Мацэвы раней стаялі на габрэйскіх могілках, якія існавалі ў Берасьці зь сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя. Зьнішчаць магілы пачалі падчас другой усясьветнай вайны нямецкія ўлады, а канчаткова зьнесьлі могілкі ў 50-х гадах. На іх месцы збудавалі стадыён «Лякаматыў», — расказала кіраўніца габрэйскай арганізацыі «Брыск» Рэгіна Сіманенка.

У 2003 годзе тагачасны старшыня цэнтру «Галакост» Аркадзь Бляхер даведаўся, што з мацэваў выклалі пешаходныя дарожкі на 1-м Менскім завулку. Тады пліты дэмантавалі і перадалі габрэйскай грамадзе, а кіраўніцтва Берасьцейскай крэпасьці пагадзілася прыняць іх на часовае захоўваньне.

Месца, дзе захоўваюцца надгробкі
Месца, дзе захоўваюцца надгробкі

З таго часу грамада вяла перамовы з уладамі, каб стварыць экспазыцыю тэкстаў з надгробкаў — ляпідарый, але праект дагэтуль не рэалізаваны.

Падчас талакі на ўпарадкаваньні мацэваў
Падчас талакі на ўпарадкаваньні мацэваў

Рэгіна Сіманенка ня згодная, што пра лёс мацэваў павінна дбаць толькі габрэйская грамада.

«Гэта справа гораду Берасьця. Стан могілак у горадзе, якой бы нацыі і рэлігіі яны ні належалі — гэта паказьнік маральнага ўзроўню гораду. Гэта гісторыя ўсіх нас», — кажа яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG