Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Марзалюк назваў знос крыжоў у Курапатах навядзеньнем парадку перад Вялікаднем


Ігар Марзалюк

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і кандыдат гістарычных навук пракамэнтаваў тэлеканалу RTVI знос крыжоў у Курапатах.

Што адбылося?

У Курапатах 4 красавіка зьнесьлі 70 крыжоў. Пра гэта распарадзіўся Аляксандар Лукашэнка.​

Што сказаў Марзалюк?

  1. «Нахабная беспардонная хлусьня, што на месцы сталінскіх рэпрэсіяў нехта зносіў крыжы. Гэта ня месца палітычных рэпрэсій, бо расстрэлы адбываліся ў глыбіні ляснога масіву. І тая тэрыторыя, пра якую мы кажам, ніякага дачыненьня да месцаў расстрэлаў ня мае. Гэта ахоўная тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасьці. У межах зоны гісторыка-культурнай каштоўнасьці, па беларускаму заканадаўству, без дазволу Міністэрства культуры нельга ўзводзіць спаруды. Год таму па-хамску і хуліганску без дазволу беларускіх уладаў паставілі гэтыя 70 новых крыжоў».
  2. «З гэтага боку ніякіх пахаваньняў няма. Гэтыя крыжы не зьяўляюцца элемэнтамі традыцый і не стаялі тут дзесяцігодзьдзьямі».
  3. «У нас перад Вялікаднем прынята наводзіць парадак на месцах смутку, на месцах, дзе сапраўды загінулі людзі. Таму і плот, і добраўладкаваньне на гэтым месцы будзе».
  4. «Мы бачым, банальную палітычную правакацыю».

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG