Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Літвы: «Імёны паўстанцаў будуць напісаныя на літоўскай, польскай і беларускай мовах» 


Падчас раскопак на гары Гедзіміна
Падчас раскопак на гары Гедзіміна

Урад Літвы адказаў на зварот больш як 500 грамадзкіх дзеячаў Беларусі, якія патрабавалі ўшанаваньня паўстанцаў 1863-1864 гадоў у тым ліку на беларускай мове — спачатку ж меркавалася зрабіць надпісы толькі па-літоўску і па-польску.

Адказ прыйшоў галоўнаму рэдактару часопіса «Наша гісторыя» Андрэю Дынько, каардынатару збору подпісаў пад зваротам беларускай грамадскасьці, паведамляе «Наша ніва».

«Імёны кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстаньня на іх магілах пасьля перапахаваньня, як мяркуецца, будуць запісаныя на літоўскай, польскай і беларускай мовах», — гаворыцца ў лісьце першага намесьніка канцлера ўрада Літвы Дзейвідаса Матулёніса.

Кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстаньня годна перапахаваюць у цэнтральнай капліцы могілак Росы ў Вільні, адзначыў літоўскі чыноўнік. Урачыстую цырымонію плянуецца арганізаваць сёлета ўвосень. У лісьце выказваецца падзяка за клопат пра лёс парэшткаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстаньня 1863–1864 гадоў, знойдзеных на гары Гедзіміна ў Вільні.

Цяпер віленскія архітэктары распрацоўваюць канцэпцыю дызайну капліцы.

На гары Гедзіміна знайшлі парэшткі 20 з 21 пакараных паўстанцаў. Парэшткі Кастуся Каліноўскага ідэнтыфікаваныя з пэўнасьцю на 95%.

Паўстанне 1863–1864 гадоў мела нацыянальна-вызвольны і сацыяльны характар. Кіраўнік паўстаньня ў Беларусі Канстанцін Каліноўскі ўпершыню падышоў да фармуляваньня беларускіх нацыянальных інтарэсаў і задач.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG