Лідэр украінскіх прэзыдэнцкіх выбараў Уладзімір Зяленскі і дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка пасьля завяршэньня 21 красавіка паўторнага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны заявілі аб падтрымцы ўкраінскай мовы.
Пісьменьнік Дзьмітрый Быкаў, які застаецца сёньня ў адным з маскоўскіх шпіталёў, апрытомнеў, пра што паведаміў 21 красавіка старшыня рэдакцыйнай рады «Новой газеты» Дзьмітрый Муратаў.
У Парыжы архітэктары і будаўнікі праверылі і ўмацавалі канструкцыю сабору Парыскай Божай Маці, моцна пацярпелага пры пажары ў мінулы панядзелак. Падразьдзяленьні пажарных, якія заставаліся на месцы, у канцы тыдня пачалі пакідаць тэрыторыю, заявілі афіцыйныя крыніцы.
20 красавіка адзначаецца дзень нараджэньня дэтэктыва. Менавіта ў гэты дзень роўна 178 гадоў таму было апублікаванае першае апавяданьне ў гэтым жанры.
У выдавецтве «Кнігазбор» выйшла новая кніга Барыса Пятровіча «Ідзі адзін». Яна напісаная чвэрць стагодзьдзя таму ў драматычны для аўтара пэрыяд. Ва ўступным слове Барыс Пятровіч тлумачыць:
Украінскі пісьменьнік і рок-музыка расказаў Радыё Свабода пра «грымучую сумесь» прыхільнікаў кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Зяленскага і пра тое, ці вернуцца ва Ўкраіну «часы з Кабзонам».
На гэтым тыдні адбылася ўнікальная знаходка — выяўлена надмагільная пліта аднаго з самых загадкавых, яркіх і творча-нечаканых беларускіх пісьменьнікаў Яна Баршчэўскага.
Рэпартаж Свабоды з гораду Чуднава Жытомірскай вобласьці, дзе апошнія гады жыў і памёр беларуска-польскі пісьменьнік Ян Баршчэўскі і дзе на гэтым тыдні знайшлі ягоную надмагільную пліту.
У саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя 1-га нумару альманаху Зянона Пазьняка, прысьвечанага фатаграфіі. Зборнік называецца «Беларуска-амэрыканская фатаграфія» і мае быць пэрыядычным.
Пра гэта ён сказаў, адказваючы на пытаньне дэпутатцы Алене Анісім. Лукашэнка некалькі разоў назваў яе Тацьцянай.
На яго думку, людзі з Расеі могуць не зразумець дарожных знакаў па-беларуску.
Аляксандар Лукашэнка сказаў, што «грамадзтва мусіць само варушыцца», а ня толькі «плакацца, што недзе крыжы зьнесьлі».
Старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк выказаў Свабодзе сваё стаўленьне да знаходкі ва ўкраінскім горадзе Чуднаў надмагільля аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага.
Надмагільнай плітой беларуска-польскага пісьменьніка Яна Баршчэўскага, пахаванага ва ўкраінскім мястэчку Чуднаў Жытомірскай вобласьці, заапекавалася мясцовая польская грамада.
Прэзыдэнт Канскага кінафэстывалю П’ер Лескюр і праграмны дырэктар Тʼеры Фрэмо абвясьцілі ў чацьвер праграму 72-га па ліку міжнароднага кінафоруму. Яе адкрые новы фільм Джыма Джармуша «Мёртвыя не паміраюць», жанр якога пазначаны як зомбі-камэдыя.
«Гэта зрабіў наш мастак, малады чалавек, — расказалі на заводзе. — Ня думаем, што гэтым кагосьці абразілі, мы палічылі гэта цудоўным і прыгожым, але мясцовыя ўлады нас не ўхвалілі і не зразумелі».
6 красавіка ў Лёндане памерла брытанская лінгвістка, дасьледніца славянскіх і цюркскіх моваў і літаратураў, экспэрт па Цэнтральнай Азіі Шырын Акінэр.
Менскі рэпэр Бакей (Уладзіслаў Бяльмач) распавёў у сваім інстаграме пра чарговы зрыў свайго канцэрту.
Міністэрства замежных спраў Беларусі рэгулярна і «канструктыўна» кантактуе зь літоўскім бокам адносна ідэнтыфікацыі парэшткаў Кастуся Каліноўскага, паведамілі Свабодзе ў зьнешнепалітычным ведамстве.
Ласіныя губы Караткевіча, пацукі Гарэцкага, беляшы Бахарэвіча і чыпсы Марціновіча. Ежа ў беларускіх творах ад 19-га да 21-га стагодзьдзя.
Парушэньнем статуту, паводле Генадзя Драздова, стала адмова арганізаваць ягоную юбілейную выставу ў галерэі «Мастацтва». Старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца гэта прызнаў і сказаў Свабодзе, што ня дасьць пляцоўкі і наступным разам.
Жыхары гораду Чуднаў 17 гадоў таму на прыватным падворку адкапалі пліту; калі зь яе сышла ржа, стала відаць імя Яна Баршчэўскага. Пра гэта піша ўкраінскі рэгіянальны партал chudnivnews.in.ua.
І нават ангельскамоўных шыльдаў у Менску больш. Карэспандэнт Свабоды падлічыў шыльды на розных мовах на сталічным праспэкце Незалежнасьці ад парку Чалюскінцаў да Кастрычніцкай плошчы.
Расейскі пісьменьнік Дзьмітрый Быкаў тэрмінова шпіталізаваны ў адну зь лякарняў Уфы, паведамляюць мясцовыя выданьні ProUfu.ru і UTV.ru. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў галоўны рэдактар „Эха Москвы“ Аляксей Венядзіктаў, піша „Медуза“.
Менш чым за дзень пад пэтыцыяй супраць надпісаў з назвамі раёнаў Горадні падпісаліся 600 чалавек.
Пасьля выхаду з самалёта па прылёце ў Турэччыну Лукашэнка павітаўся з салдатамі фразай, уведзенай у афіцыйны абарот Атацюркам. Зь беларускімі вайскоўцамі ён размаўляе па-расейску.
20 нечаканых фактаў пра зорку беларускай тэатральнай сцэны
У савецкія часы бальшавікі зьнішчылі сотні беларускіх сьвятыняў. Дзясяткі былі падарваныя або разбураныя, хоць перажылі войны і пажары, сотні наўмысна даведзеныя да занядбанага стану.
Арганістка з полацкага Сафійскага сабору Ксенія Пагарэлая першая і пакуль адзіная зь беларускіх музыкаў выступала з канцэртам у парыскім саборы Нотр-Дам.
У Парыжы часткова згарэў сабор Парыскай Божай Маці, унікальны помнік архітэктуры, якому 850 гадоў. Свабода прыгадала, якія гістарычныя будынкі гарэлі ў Беларусі за апошнія 40 гадоў і што зь імі стала цяпер.
Міністар культуры Юры Бондар стаў госьцем перадачы «Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ. Сярод іншага ён расказаў пра разьвіцьцё беларускай мовы.
Парыскі пракурор Рэмі Эйтз заявіў, што пажар у саборы Парыскай Божай Маці, хутчэй за ўсё, быў выпадковасьцю.
Міністар культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас паведаміў журналістам, што на ўрачыстую цырымонію перапахаваньня парэшткаў паўстанцаў, знойдзеных летась на гары Гедзіміна ў Вільні, будуць запрошаныя найвышэйшыя асобы Беларусі, Польшчы і Ўкраіны.
Францускія мільярдэры ўжо ахвяравалі 300 мільёнаў эўра на рэстаўрацыю сабора Парыскай Божай Маці, які напярэдадні моцна пацярпеў ад пажару.
У UNESCO заявілі, што сочаць за сытуацыяй з саборам Парыскай Божай Маці пасьля пажару 15 красавіка і абяцаюць спрыяць у аднаўленьні помніка.
Пад вечар 15 красавіка ў саборы Парыскай Божай Маці пачаўся моцны пажар. Абрынуўся шпіль будынка.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон паабяцаў, што сабор Парыскай Божай Маці, пашкоджаны ў выніку пажару 15 красавіка, будзе адбудаваны.
Завяршылася праца над кніжнай сэрыяй «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры». З гэтай нагоды Свабода пагутарыла з аўтарам ідэі, заснавальнікам, каардынатарам і рэдактарам праекту — навуковым сакратаром грамадзкага Інстытуту беларускай гісторыі і культуры Анатолем Тарасам.
Магутны пажар увечары 15 красавіка зьнішчыў усе драўляныя канструкцыі даху ў саборы Парыскай Божай Маці.
Памятную дошку павесілі на доме па вуліцы Ажэшкі, дзе 14 гадоў жыў пісьменьнік.
Лямус стаіць у цэнтры Горадні, але паглядзець на яго без папярэдняй дамоўленасьці нельга — помнік архітэктуры знаходзіцца за высокім мурам. Лямус аддалі каталікам толькі ў 2003 годзе.
Урад Літвы адказаў на зварот больш як 500 грамадзкіх дзеячоў Беларусі, якія патрабавалі ўшанаваньня паўстанцаў 1863–1864 гадоў у тым ліку на беларускай мове — спачатку меркавалася зрабіць надпісы толькі па-літоўску і па-польску.
Археалягічныя дасьледаваньні на гары Гедзіміна ў Вільні будуць працягнутыя ў траўні, паведамляюць літоўскія СМІ са спасылкай на Нацыянальны музэй Літвы.
Чатыры стагодзьдзі беларусы прыстасоўвалі рымскія літары да сваіх гукаў. Ciapier łacinka — takoje samaje biełaruskaje piśmo, jak i kirylica. Чаму ж беларуская трансьлітарацыя назваў станцыяў мэтро напалохала „русскій міръ“?
У выдавецтве «Логвінаў» выйшла кніга папулярнага сучаснага нямецкага пісьменьніка Грэгара Зандэра «Што было б». Па-беларуску кнігу перастварыў гэтаксама папулярны ў сябе на радзіме Альгерд Бахарэвіч.
«Вас не папярэдзілі? Гэта ж Беларусь — тут усё па-беларуску!» Віцебскі экскурсавод Сяржук Маркаў сустракае турыстаў па-беларуску, хоць працуе пераважна з расейскімі групамі. Карэспандэнтам Свабоды Сяржук распавёў, як рэагуюць на беларускую мову і чаго шукаюць у Віцебску замежныя турысты.
Арт-мэнэджарка і жонка сьпевака Лявона Вольскага ўпершыню дала інтэрвію Радыё Свабода. Мы хаця б нешта даведаліся пра Яну ад яе самой. Заадно пераканаліся, што музычны даробак Лявона ў моцных прафэсійных руках.
Кніга Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы» на днях выйшла ў Беластоку ў польскім перакладзе.
«У апошні час у СМІ ўсё часьцей зьяўляецца інфармацыя аб тым, што расейская мова зьнікае з шыльдаў, на спартовых мерапрыемствах шыльды на ангельскай і беларускай».
Загрузіць яшчэ