У архівах ангельскага пісьменьніка Энтані Бёрджэса знойдзены няскончаны рукапіс The Clockwork Condition ( «На ўзводзе»), які можа лічыцца працягам рамана «Завадны апэльсін», паведамляе The Guardian. У ім Бёрджэс разважае аб чалавечай прыродзе і пытаньнях, закранутых ім у знакамітым рамане 1962 году.
Міністэрства культуры Расеі рэкамэндавала перанесьці пачатак пракату ў Расеі фільма Франсуа Азона «Па волі божай» з 25 на 29 красавіка з прычыны праваслаўнага Вялікадня.
Ці трэба карэктаваць зьмест дзіцячых казак альбо адмаўляцца ад твораў, якія замацоўваюць сэксісцкія стэрэатыпы? Абмяркоўваюць літаратарка, перакладчыца Вольга Гапеева, перакладчыца і выдавец дзіцячых кніжак Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская і аглядальніца дзіцячай літаратуры Натальля Мядзьведзь.
Урачыстасьці заплянаваныя бліжэй да Дзядоў. Надпісы на магілах на віленскіх могілках Росы будуць на беларускай, літоўскай і польскай мовах.
Расейскамоўная вэрсія кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» трапіла ў «доўгі сьпіс» чатырнаццатага сэзона расейскай літаратурнай прэміі «Большая книга». Пра гэта было абвешчана сёньня ў бібліятэцы-чытальні імя Пушкіна ў Маскве.
Ці трэба карэктаваць зьмест дзіцячых казак альбо адмаўляцца ад твораў, якія замацоўваюць сэксісцкія стэрэатыпы? Казкі якіх народаў ці аўтараў найбольш патрыярхальныя? Ці трэба пераасэнсоўваць спадчыну беларускай дзіцячай літаратуры?
25 красавіка адзначае юбілей Зінаіда Бандарэнка — народная артыстка Беларусі, самы пазнавальны твар Беларускай тэлевізіі, дзе яна працавала амаль 40 гадоў.
Гурт «Крама» прэзэнтаваў песьню «Паліцэйскі рок-н-рол», якая анансавала новы альбом і стала першым трэкам пасьля расколу каманды. Да гурту далучыўся гітарыст Андрэй Краўцэвіч, піша Tuzinfm.by.
Канстытуцыйны суд Латвіі 23 красавіка прызнаў адпаведным Канстытуцыі перавод адукацыі ў дзяржаўных і муніцыпальных школах на латыскую мову. Як гэта адаб’ецца на адзінай у Латвіі рыскай беларускай школе?
У сераду, 24 красавіка Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтуе ў Менску трэці свой альбом на вершы Ўладзімера Някляева — «Зорка дзіва». А ў нядзелю, 28 красавіка ў Менску свой альбом «Радыё Harodnia» прэзэнтуе панк-гурт Dzieciuki. А вы запамінаеце, як тыя альбомы выглядаюць? Паспрабуйце пазнаць па малюнку.
Калі-нікалі ва ўкраінізмы залічваюць беларускія словы. Гэтаксама і слова вышыванка даўно магло ўтварыцца на беларускай глебе.
Гутарка зь перакладчыкам Сяргеем Шупам пра кнігу «Арэхавы палац» Міленкі Ергавіча, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве Зьмітра Коласа ў перакладзе на беларускую мову.
Дызайнэр Уладзімер Цэсьлер апублікаваў у Інстаграме сваю працу «Прэзыдэнцкая скала».
23 красавіка ў сьвеце адзначаюць Дзень кнігі і аўтарскіх правоў. З нагоды сьвята Беларускі ПЭН-цэнтар і Перакладчыцкая майстэрня правялі ў Менску літаратурную вечарыну.
«У нас у краіне дзьве дзяржаўныя мовы: беларуская і расейская, таму чаму б не разьмясьціць зварот да кіроўцаў на расейскай? Тым больш, што табло ўсталяванае на трасе, па якой часта езьдзяць госьці з Расеі».
На сайце Petitions.by ідзе збор подпісаў пад двума зваротамі аб абароне беларускай мовы — у Беларусі і ў суседняй Расеі.
Летась у топе не было ніводнага хакейнага клюбу, цяпер жа менскае «Дынама» займае 20 месца.
23-га красавіка выдатнаму навукоўцу, культуролягу, літаратурнаму крытыку і філёзафу Ўладзімеру Конану споўнілася б 85 гадоў.
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павел Севярынец паведаміў у Facebook пра тое, што, выйшаўшы з «сутак», якія ён адбываў за спробу спыніць «крыжалом» у Курапатах, ён выпадкова даведаўся, што яго выключылі са складу Беларускага ПЭН-Цэнтру за нясплату ўнёскаў
У менскіх кінатэатрах Silver Screen перад сэансамі паказваюць трэйлер новага расейскага прапагандысцкага фільму «Данбас. Ускраіна» з запрашэньнем на прэм’еру 12 чэрвеня. Аднак і сетка Silver Screen, і «Кінавідэапракат» заяўляюць, што гэты фільм у Беларусі дэманстравацца ня будзе.
Дом у гістарычным цэнтры мястэчка Моўчадзь Баранавіцкага раёну падчас перабудовы ў краму «Эўраопт», «страціў рысы, якія дазвалялі б яму прэтэндаваць на статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці».
«Гэтамы» — гэта іншае прачытаньне кнігі «Радзіва „Прудок“». Як сьцьвярджаецца, «больш эмацыйнае і дынамічнае, ажно да крыку, больш акцэнтаванае на тое, што Горват і ягоныя героі — гэта ўсе мы».
Лідэр украінскіх прэзыдэнцкіх выбараў Уладзімір Зяленскі і дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка пасьля завяршэньня 21 красавіка паўторнага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны заявілі аб падтрымцы ўкраінскай мовы.
Пісьменьнік Дзьмітрый Быкаў, які застаецца сёньня ў адным з маскоўскіх шпіталёў, апрытомнеў, пра што паведаміў 21 красавіка старшыня рэдакцыйнай рады «Новой газеты» Дзьмітрый Муратаў.
У Парыжы архітэктары і будаўнікі праверылі і ўмацавалі канструкцыю сабору Парыскай Божай Маці, моцна пацярпелага пры пажары ў мінулы панядзелак. Падразьдзяленьні пажарных, якія заставаліся на месцы, у канцы тыдня пачалі пакідаць тэрыторыю, заявілі афіцыйныя крыніцы.
20 красавіка адзначаецца дзень нараджэньня дэтэктыва. Менавіта ў гэты дзень роўна 178 гадоў таму было апублікаванае першае апавяданьне ў гэтым жанры.
У выдавецтве «Кнігазбор» выйшла новая кніга Барыса Пятровіча «Ідзі адзін». Яна напісаная чвэрць стагодзьдзя таму ў драматычны для аўтара пэрыяд. Ва ўступным слове Барыс Пятровіч тлумачыць:
Украінскі пісьменьнік і рок-музыка расказаў Радыё Свабода пра «грымучую сумесь» прыхільнікаў кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Зяленскага і пра тое, ці вернуцца ва Ўкраіну «часы з Кабзонам».
На гэтым тыдні адбылася ўнікальная знаходка — выяўлена надмагільная пліта аднаго з самых загадкавых, яркіх і творча-нечаканых беларускіх пісьменьнікаў Яна Баршчэўскага.
Рэпартаж Свабоды з гораду Чуднава Жытомірскай вобласьці, дзе апошнія гады жыў і памёр беларуска-польскі пісьменьнік Ян Баршчэўскі і дзе на гэтым тыдні знайшлі ягоную надмагільную пліту.
У саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя 1-га нумару альманаху Зянона Пазьняка, прысьвечанага фатаграфіі. Зборнік называецца «Беларуска-амэрыканская фатаграфія» і мае быць пэрыядычным.
Пра гэта ён сказаў, адказваючы на пытаньне дэпутатцы Алене Анісім. Лукашэнка некалькі разоў назваў яе Тацьцянай.
На яго думку, людзі з Расеі могуць не зразумець дарожных знакаў па-беларуску.
Аляксандар Лукашэнка сказаў, што «грамадзтва мусіць само варушыцца», а ня толькі «плакацца, што недзе крыжы зьнесьлі».
Старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк выказаў Свабодзе сваё стаўленьне да знаходкі ва ўкраінскім горадзе Чуднаў надмагільля аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага.
Надмагільнай плітой беларуска-польскага пісьменьніка Яна Баршчэўскага, пахаванага ва ўкраінскім мястэчку Чуднаў Жытомірскай вобласьці, заапекавалася мясцовая польская грамада.
Прэзыдэнт Канскага кінафэстывалю П’ер Лескюр і праграмны дырэктар Тʼеры Фрэмо абвясьцілі ў чацьвер праграму 72-га па ліку міжнароднага кінафоруму. Яе адкрые новы фільм Джыма Джармуша «Мёртвыя не паміраюць», жанр якога пазначаны як зомбі-камэдыя.
«Гэта зрабіў наш мастак, малады чалавек, — расказалі на заводзе. — Ня думаем, што гэтым кагосьці абразілі, мы палічылі гэта цудоўным і прыгожым, але мясцовыя ўлады нас не ўхвалілі і не зразумелі».
6 красавіка ў Лёндане памерла брытанская лінгвістка, дасьледніца славянскіх і цюркскіх моваў і літаратураў, экспэрт па Цэнтральнай Азіі Шырын Акінэр.
Менскі рэпэр Бакей (Уладзіслаў Бяльмач) распавёў у сваім інстаграме пра чарговы зрыў свайго канцэрту.
Міністэрства замежных спраў Беларусі рэгулярна і «канструктыўна» кантактуе зь літоўскім бокам адносна ідэнтыфікацыі парэшткаў Кастуся Каліноўскага, паведамілі Свабодзе ў зьнешнепалітычным ведамстве.
Ласіныя губы Караткевіча, пацукі Гарэцкага, беляшы Бахарэвіча і чыпсы Марціновіча. Ежа ў беларускіх творах ад 19-га да 21-га стагодзьдзя.
Парушэньнем статуту, паводле Генадзя Драздова, стала адмова арганізаваць ягоную юбілейную выставу ў галерэі «Мастацтва». Старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца гэта прызнаў і сказаў Свабодзе, што ня дасьць пляцоўкі і наступным разам.
Жыхары гораду Чуднаў 17 гадоў таму на прыватным падворку адкапалі пліту; калі зь яе сышла ржа, стала відаць імя Яна Баршчэўскага. Пра гэта піша ўкраінскі рэгіянальны партал chudnivnews.in.ua.
І нават ангельскамоўных шыльдаў у Менску больш. Карэспандэнт Свабоды падлічыў шыльды на розных мовах на сталічным праспэкце Незалежнасьці ад парку Чалюскінцаў да Кастрычніцкай плошчы.
Расейскі пісьменьнік Дзьмітрый Быкаў тэрмінова шпіталізаваны ў адну зь лякарняў Уфы, паведамляюць мясцовыя выданьні ProUfu.ru і UTV.ru. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў галоўны рэдактар „Эха Москвы“ Аляксей Венядзіктаў, піша „Медуза“.
Менш чым за дзень пад пэтыцыяй супраць надпісаў з назвамі раёнаў Горадні падпісаліся 600 чалавек.
Пасьля выхаду з самалёта па прылёце ў Турэччыну Лукашэнка павітаўся з салдатамі фразай, уведзенай у афіцыйны абарот Атацюркам. Зь беларускімі вайскоўцамі ён размаўляе па-расейску.
20 нечаканых фактаў пра зорку беларускай тэатральнай сцэны
Загрузіць яшчэ