7 ліпеня 2000 году тэлеапэратар Дзьмітры Завадзкі паехаў у аэрапорт сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Ад таго часу ніхто ня бачыў яго ні жывым, ні мёртвым.
«Несанкцыянаваная акцыя» — гэта фота з рондалем у сацыяльных сетках.
Лефортаўскі суд Масквы арыштаваў былога карэспандэнта газэт «Коммерсантъ» і «Ведомости» Івана Сафронава-малодшага праз падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе да 6 верасьня. Пра гэта паведамляе выданьне «Медуза».
Агульная маса грузу — 30 тон. У яго фармаваньні ўдзельнічалі МНС, канцэрн «Белнафтахім», унітарнае прадпрыемства «АзотХімФортыс». Плянуецца, што беларуская дапамога прыбудзе ў Львоў сёньня.
У міліцыі сказалі, што жыхара Мастоў Аляксандра Мілюка, які зьняў вулічны канфлікт на відэа, не затрымлівалі, а ягонага апанэнта арыштавалі. Сам Мілюк паказаў паперу, дзе хуліганам меўся быць ён сам.
У Докшыцах спынілі сьледзтва па справе былога старшыні мясцовага райвыканкаму, які ў лютым 2020 году застрэліў 37-гадовага бізнэсоўца Валера Янчака.
Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару ў аўторак паведаміў у тэлеінтэрвію, што ён інфікаваны каранавірусам.
Відэа з кадрамі мёртвых цялятаў і гразі ў калгасе зьявілася ў сеціве і выклікала рэзананс. Гаворка ідзе пра гаспадарку «Агра-Слабада» ў вёсцы Конкавічы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Свабода даведалася, што там адбываецца.
Уладальнік крамы нацыянальнай сымболікі Symbal.by Павал Белавус дамовіўся з Савецкім раённым аддзелам надзвычайных сытуацый Менску ліквідаваць выяўленыя парушэньні.
У «справе Белгазпрамбанку» стала вядома пра яшчэ адну пацярпелую кампанію, у якой прайшлі ператрусы. Гэта «Активлизинг», якая дае ў лізінг аўтамабілі.
Застаўся толькі пастамэнт, расказалі Свабодзе мясцовыя жыхары.
Паліцыя Аўстрыі затрымала дваіх падазраваных у датычнасьці да забойства 5 ліпеня паблізу Вены расейскага грамадзяніна, выхадца з Чачні.
Сябры на дзень народзінаў зладзілі пэрфоманс з пераапрананьнем і «канфіскацыяй маёмасьці».
Раніцай 4 ліпеня на станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа» пад цягнік упаў пасажыр. Пра гэта паведамляе прэс-служба мэтрапалітэна.
Паліцыя Францыі, Нідэрляндаў і Англіі правяла найбуйнейшую ў гісторыі апэрацыю супраць арганізаванай злачыннасьці. Падчас апэрацыі затрымалі больш за тысячу чалавек, канфіскавалі зброю, мільёны фунтаў і эўра, тоны наркотыкаў.
Дзьмітры і Алена, якія жывуць у сталічным мікрараёне Малінаўка, зьбіраліся ў ЦУМ, але былі затрыманыя на плошчы Перамогі пасьля выступу Лукашэнкі.
Сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Мелюк вяртаўся дадому з сынам. Да яго падышоў мужчына і запатрабаваў грошай, штурхаў і абражаў. Неўзабаве пад’ехала міліцыя, Аляксандра затрымалі і пакінулі да суду ў ізалятары.
3 ліпеня, у дзяржаўнае сьвята Дзень незалежнасьці, у розных гарадах Беларусі адбыліся затрыманьні грамадзкіх актывістаў.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны заявіла, што пачатак разгляду ў судзе справы аб забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета залежыць выключна ад таго, калі адвакаты падазраваных завершаць азнаямленьне зь яе матэрыяламі.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праігнаравала сумесную заяву Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцый больш як 50 мэдыя з патрабаваньнем спыніць перасьлед за прафэсійную дзейнасьць.
Кіраўнікі Нацыянальнага банку Павал Калавур і Камітэту дзяржкантролю Іван Тэртэль паінфармавалі амбасадара Расеі ў Беларусі Дзьмітрыя Мезенцава аб прычынах затрыманьня экс-кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі, які прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта краіны і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Дамэн nn.by цяпер недасяжны. Сайт працуе па адрасе Nashaniva.by.
Гэта кіраўнік гомельскай філіі «Белгазпрамбанку» Валер Нікалаенка. Яго затрымалі яшчэ 26 чэрвеня, у мінулую пятніцу. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Былы кіраўнік Докшыцкага райвыканкаму Алег Пінчук, які ў лютым 2020 году выпадкова застрэліў на паляваньні мясцовага бізнэсоўца, цяпер працуе намесьнікам дырэктара УП «Глубокаегаз», філіі «Віцебскаблгазу».
У Менску каля жылога дому па вуліцы Рэпіна (паводле іншай інфармацыі Грыбаедава) знойдзеныя целы мужчыны і дзіцяці з прыкметамі падзеньня з вышыні.
29 чэрвеня каля 12 гадзін у Бабруйскі РАУС паступіла паведамленьне аб тым, што ў вадаёме непадалёк ад райцэнтру знайшлі перавернуты аўтамабіль Nissan.
У Віцебску ўвечары 28 чэрвеня падчас роварнага шпацыру затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Руслана Ахрамчука.
Трох рабочых знайшлі непрытомнымі ў кабэльным калодзежы 26 чэрвеня. Гэта адбылося ў цэнтры Менску — на скрыжаваньні праспэкта Дзяржынскага і вуліцы Клары Цэткін. Двое мужчын памерлі, трэці знаходзіцца ў лякарні.
«Супрацоўнікі КДБ УССР прадказвалі новыя аварыі зь сярэдзіны 1970-х. Але калі стала зразумела, што найвышэйшыя інстанцыі на гэта не рэагуюць, танальнасьць лістоў пачала мяняцца. Чэкісты зразумелі, што, паколькі на гэта мала рэагуюць, і мы ня будзем праяўляць асаблівай занепакоенасьці».
Пашырэньне заведама лжывых зьвестак у СМІ, інтэрнэце, іншых сетках караецца штрафам, арыштам ці абмежаваньнем волі тэрмінам да 3 гадоў.
Ад каранавірусу памёр майстар спорту Беларусі ў паўэрліфтынгу, судзьдзя першай катэгорыі Сяргей Кузняцоў. Яму было 39 гадоў, піша «Брэсцкая газэта».
Пра перавышэньне ўзроўню радыяцыі паведамляе AFP са спасылкай на Арганізацыю Дамовы аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў.
27 чэрвеня ўвечары і 28 чэрвеня з раніцы ў Менску прайшла залева з навальніцай. Ад гэтага некаторыя сталічныя вуліцы сталі падобнымі да вадаёмаў.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя небясьпечнай вадой зь менскага вадаправоду і заявамі пра гэта прадстаўнікоў улады.
На тэлеканале СТВ паведамляюць, што на частцы тэрыторыі Менску якасьць водаправоднай вады ўжо адпавядае патрабаваньням, паведамілі ў праграме навінаў «24 гадзіны» на СТВ.
Берасьцейскі блогер Аляксандар Кабанаў знаходзіцца ў ІЧУ Менскe. Супраць яго распачалі крымінальную справу. Пра гэта паведаміў Telegram-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».
«Юры Караеў, калі вы сапраўдны афіцэр, а не царскі апрычнік, адкажыце, чаму перахварэлага на COVID-19 Аляксандра Кабанава цягаюць па этапах, якая для гэтага ёсць важная прычына?» — зьвярнуўся праваабаронца да міністра ўнутраных спраў.
На Ігара Лосіка, аднаго з адміністратараў тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу», завялі крымінальную справу, паведаміла БелаПАН яго жонка Дар’я.
Адміністрацыя менскай турмы на Акрэсьціна адмовілася прыняць перадачу для аўтара каналаў «Народны рэпартэр» і «Youtube-дэпутаты» Сяргея Пятрухіна, якога напярэдадні даставілі з Кобрынскага ізалятара часовага ўтрыманьня.
«Спажывец мае права патрабаваць ад выканаўцы кампэнсацыі маральнай шкоды, прычыненай парушэньнем правоў спажыўца жыльлёва-камунальных паслуг, незалежна ад маёмаснай шкоды, якая мусіць быць пакрытая».
Прычыны праблемаў зь якасьцю вадаправоднай вады ў некалькіх раёнах сталіцы Беларусі пакуль ня высьветлілі, паведаміў старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак.
«Таму я кажу супрацоўнікам АМАП, калі яны кагосьці выцясьняюць, то лепш хай яны падставяцца самі, але нікога, ня дай бог, ня б'юць, не ўжываюць фізычнай сілы, тым больш не дастаюць спэцсродкі».
Рэдакцыя сайту «Беларускі партызан» была вымушаная зьвярнуцца ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з прычыны DDoS-атакі на сайт у апошнія дні, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Жыхары Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы сьцьвярджаюць, што пацярпелі ад няякаснай вады, і дасылаюць фота, дзе бачна раздражненьне на скуры.
У пасёлку Сібірская Даліна пад Барнаулам мясцовыя жыхары перакрылі трасу, паведамляе Сибирь.Реалии. Пратэстоўцы дамагаюцца вырашэньня сытуацыі з пастаяннымі перабоямі з водазабесьпячэньнем.
25 чэрвеня ў Менску затрымалі актывіста Сяргея Спарыша. Паводле сьведак, пры затрыманьні яго зьбілі, вывалаклі з кватэры гвалтам, паведаміў Свабодзе актывіст Леанід Кулакоў.
Паводле каналу, на ператрус прыйшлі 9 чалавек, 2 панятыя. Прычына ператрусу невядомая, але праваахоўнікі паказалі ордэр на ператрус, падпісаны пракурорам.
Пакуль раяць устрымацца ад піцьця вады ў пацярпелых раёнах, рэкамэндуюць спрабаваць зьліваць няякасную ваду. Маніторынг якасьці вады працягваюць і ў пацярпелых, і ў іншых раёнах Менску.
24 чэрвеня не было доступу да сайту «Радыё Рацыя». Супрацоўнікі таксама ня мелі доступу і да яго сыстэмы адміністраваньня. Наступным днём аналягічная праблема напаткала рэдакцыю газэты «Наша ніва».
Да праверкі абяцаюць прыцягнуць спэцыялістаў санітарна-эпідэмічных службаў, даць ацэнку выкананьня патрабаваньняў да якасьці вады. Таксама абяцаюць даць ацэнку дзеяньняў службовых асобаў арганізацыяў, якія аказваюць паслугі забесьпячэньня вадой.
Загрузіць яшчэ