Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы Расеі і эўрапейскіх краін заўважылі павышэньне ўзроўню радыяцыі


Пра перавышэньне ўзроўню радыяцыі паведамляе AFP са спасылкай на Арганізацыю Дамовы аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў. Паведамляецца, што гэта не нясе небясьпекі для людзей.

У некаторых частках Швэцыі, Фінляндыі, Нарвэгіі і Расеі фіксуецца павышаны ўзровень радыяцыі, паведамляе Арганізацыя Дамовы аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў.

На мапе, якую распаўсюдзіла гэтая арганізацыя, радыеактыўная пляма ахоплівае паўднёвую траціну Швэцыі, паўднёвую палову Фінляндыі, Эстонію, Латвію, а таксама Паўночны захад Расеі.

Пры гэтым у арганізацыі адзначаюць, што такі ўзровень радыяцыі бясьпечны для чалавека.

Паводле дадзеных Нацыянальнага інстытута здароўя і навакольнага асяродзьдзя Нідэрляндаў, крыніца радыяцыі можа знаходзіцца на Захадзе Расеі. У сваю чаргу Росэнэргаатам абвяргае верагоднасьць аварыі на АЭС у Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG