У Луцку спэцназ захапіў аўтобус і вызваліў закладнікаў, якія там засталіся.
Пасьля працяглых перамоваў з чалавекам, які захапіў закладнікаў у Луцку, першы намесьнік начальніка Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Яўген Коваль вывеў 3 чалавек.
Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць пра новыя выпадкі перасьледу.
Агулам на акцыях 14 і 15 ліпеня ў Беларусі затрымалі сама меней 420 чалавек.
Невядома, ці ёсьць там параненыя. Відавочцы падзеі паведамляюць, што відаць прастрэленыя шыбы аўтобуса.
У магілёўскім катэдральным касьцёле адбылася паніхіда па мэдыку-беларусу Міколу Ільіну, што загінуў на Данбасе. Свабода пагутарыла з тымі, хто яго ведаў.
У Портлэндзе, ЗША, невядомая ўдзельніца пратэстаў выйшла аголеная насустрач спэцаддзелу паліцыі, спыніўшы разгон дэманстрантаў.
Прадстаўніца МУС Вольга Чамаданова заявіла, што ананімныя тэлеграм-каналы імкнуцца спарадзіць недавер да ўладаў і праваахоўных органаў.
На пачатку 2020 году ў Камітэце правоў чалавека ААН быў зарэгістраваны зварот былых фігурантаў справы «Белага легіёну».
Калектыўны ліст накіравалі міністру ўнутраных спраў Юрыю Караеву, міністру інфармацыі Ігару Луцкаму, генэральнаму пракурору Аляксандру Канюку.
Перашкоды прадстаўнікам СМІ пры выкананьні імі іх службовых абавязкаў парушаюць артыкул Крымінальнага кодэксу.
У Іране ў панядзелак быў пакараны сьмерцю Махмуд Мусаві Маджд, былы перакладчык, прызнаны вінаватым у шпіянажы на карысьць ЗША і Ізраіля.
Лукашэнка распарадзіўся запрасіць у Беларусь спэцыялістаў Інтэрполу, ЗША, Польшчы і Расеі, каб інфармаваць іх аб расьсьледаваньні справы «Белгазпрамбанку».
Паведамляецца, што 15 параненых былі дастаўленыя ў шпіталь на тэрыторыі Турэччыны і што некаторыя зь іх у крытычным стане.
Разьлілася рака Брахмапутра, панішчыўшы навакольле.
Прэс-сакратарка Лукашэнкі ў размове з расейскім агенцтвам «Новости» абвергла паведамленні ў сацыяльных сетках пра шпіталізацыю беларускага кіраўніка.
У горадзе Нант на захадзе Францыі пасьля пажару ў гатычным катэдральным саборы сьвятых Пятра і Паўла затрымалі падазраванага ў датычнасьці да падпалу.
Піраты ўзялі ў закладнікі 13 з 19 чальцоў экіпажу з танкеру «Кюрасао трэйдэр» у Гвінэйскай затоцы. Большая частка экіпажу — грамадзяне Расеі і Ўкраіны.
На Захадзе Францыі ў горадзе Нант узгараньне ў катэдральным саборы Сьвятых Пятра і Паўла. Гэта адзін з буйнейшых гатычных сабораў Францыі.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Віталя Казака 14 ліпеня прыблізна ў 20:00 у Берасьці на праспэкце Машэрава. Месцазнаходжаньне актывіста невядомае.
Віцябляніна Руслана Ахрымчука затрымалі раніцай 15 ліпеня. Цяпер чалец ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
У праваахоўных органаў узьніклі пытаньні да намесьніка генэральнага дырэктара Скідзельскага цукровага камбінату Сяргея Кулікоўскага.
«У мікрааўтобусе мяне пасадзілі на падлогу на калені, надзелі кайданкі за сьпінай, увесь час трымалі галавой уніз».
Пэнсіянэрка Ірына Вітальеўна аказалася каля менскай плошчы Перамогі ўвечары 14 ліпеня. Адтуль яе забрала хуткая, мэдыкі наклалі гіпс.
У Менску падчас «стрымліваньня несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў» пацярпелі супрацоўнікі АМАП, паведамляе тэлеграм-канал МУС.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі патлумачыла затрыманьні ўдзельнікаў акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі ўвечары 14 ліпеня.
Падчас разгону спэцназаўцамі жыхароў Салігорску, якія гулялі ў цэнтры гораду, на вачах малых дзяцей затрымалі бацьку.
Паводле Пракоп'ева, тры чалавекі з хакейнай каманды кіраўніка Беларусі перадалі яму, што Лукашэнка публічна абражаў яго.
Па ўсёй Беларусі 14 ліпеня затрымалі каля 100 чалавек падчас акцый пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы.
Паводле сьведак, на акцыю сабралася да 100 чалавек рознага веку, пераважала моладзь.
Падчас акцыі салідарнасьці ў Менску 14 ліпеня былі выпадкі, калі пратэстоўцы адбіваліся ад міліцыянтаў, а таксама не дазвалялі міліцыі затрымаць іншых людзей.
У Гомлі праходзіць акцыя ў знак пратэсту супраць нерэгістрацыі Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы кандыдатамі ў прэзыдэнты.
46-гадовая жанчына скруціла котцы галаву і біла яе галавой аб бэтон.
У Міністэрстве абароны Азэрбайджану заявілі пра гібель генэрал-маёра і палкоўніка ў выніку абстрэлу з боку ўзброеных сіл Армэніі.
Ва Ўкраіне затрымалі чалавека, які можа стаць адным з ключавых сьведак у справе MH17.
У Браславе раніцай 12 ліпеня знайшлі нежывым памежніка. 36-гадовы старшы прапаршчык скончыў жыцьцё самагубствам у сябе дома.
12 ліпеня падчас службы ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены ў Менску вернікам паведамілі, што ўлады налічылі падатак на зямлю і амартызацыю будынка ў памеры 13 000 рублёў штомесяц.
У момант інцыдэнту на борце карабля знаходзіліся каля 160 маракоў.
Жыхары вёсак Зазер’е, Гарадзішча і аднайменнага пасёлку, што месьцяцца абапал Гарадзішчанскага возера на Піншчыне, сёлета не змаглі разам адсьвяткаваць традыцыйнае Купальле — з вогнішчам і сьпевамі.
Акцыя пачыналася мірна, у ёй удзельнічалі тысячы грамадзянаў, але пасьля пачатку сутыкненьняў асноўная частка дэманстрантаў адышла ад хуліганаў і назірала за бойкамі здалёк.
Нідэрлянды падаюць пазоў супраць Расеі ў Эўрапейскі суд правоў чалавека за зьбіты летам 2014 году ў Данецкай вобласьці Ўкраіны самалёт «Малайзійскіх авіялініяў» МН17. Тады загінулі 298 чалавек — грамадзяне 17 дзяржаваў.
У Менску затрымалі прафэсійнага атлета-бодыбілдэра, фітнэс-інструктара Шата Лабжанідзэ. Пра гэта паведаміў ягоны сябра і калега Андрэй Ткачоў.
«Людзі ў цывільным» уварваліся ў кватэру, павалілі мужчыну на падлогу, заламалі рукі, ужылі здушальны прыём. У кватэры была цяжарная жонка і малыя дзеці.
Праваахоўнікі прадухілілі спробу правядзеньня сустрэчы прадстаўнікоў крыміналу, паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
Бэнджамін Рыч заразіўся каранавірусам неўзабаве пасьля прыезду ў Беларусь. Брытанец езьдзіць па краінах былога СССР, здымае пра іх гісторыі і вядзе канал Bald and Bankrupt, які мае амаль 2 мільёны падпісчыкаў на Youtube.
У Сэуле знойдзены мёртвым мэр гораду Пак Вон Сун: ён нязьменна кіраваў сталіцай Карэі з 2011 году і лічыўся верагодным кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Карэі на выбарах у 2022-м.
Паліцыя спрабуе знайсьці мэра Сэулу Пак Вон Суна, аб зьнікненьні якога заявіла яго дачка, паведамляе Reuters.
У судзе невядомыя людзі ў цывільным адзеньні перашкаджалі карэспандэнту Свабоды здымаць, як Ціханоўская выходзіла з залі. «Людзі ў цывільным» не назваліся, сваіх дзеяньняў не тлумачылі.
Губэрнатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала затрымалі праз падазрэньне ў арганізацыі замаху на забойства і забойстве шэрагу прадпрымальнікаў.
7 ліпеня 2000 году тэлеапэратар Дзьмітры Завадзкі паехаў у аэрапорт сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Ад таго часу ніхто ня бачыў яго ні жывым, ні мёртвым.
Загрузіць яшчэ