Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буйны тэракт у Сырыі: ад выбуху бомбы пацярпелі 90 чалавек


Сырыйскія паўстанцы, якіх падтрымлівае Турэччына, на месцы выбуху ў правінцыі Азаз непадалёк ад сырыйска-турэцкай мяжы 20 сакавіка 2020 (архіўнае фота)
Сырыйскія паўстанцы, якіх падтрымлівае Турэччына, на месцы выбуху ў правінцыі Азаз непадалёк ад сырыйска-турэцкай мяжы 20 сакавіка 2020 (архіўнае фота)

Ад выбуху бомбы ў машыне на паўночным захадзе Сырыі загінулі пяць чалавек, а яшчэ 85 былі параненыя, паведамляе Reuters са спасылкай на шпіталь у Сырыі і на дзяржаўныя турэцкія мэдыі.

Паведамляецца, што 15 параненых былі дастаўленыя ў шпіталь на тэрыторыі Турэччыны і што некаторыя зь іх у крытычным стане.

Правінцыя Азаз, дзе адбыўся выбух, знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў, якіх падтрымлівае Турэччына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG