Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У баях паміж Армэніяй і Азэрбайджанам ахвяры сярод генэралітэту


Азэрбайджанскія пазыцыі на мяжы з Армэніяй. Архіўнае фота.

У Міністэрстве абароны Азэрбайджану заявілі пра гібель генэрал-маёра і палкоўніка ў выніку абстрэлу з боку ўзброеных сіл Армэніі. Баявыя дзеяньні на мяжы працягваюцца, паведаміў намесьнік міністра абароны Карым Валіеў.

РИА Новости са спасылкай на вайсковага чыноўніка перадае, што ў ноч з 13 на 14 ліпеня ў Тавузскім раёне працягнуліся жорсткія баі, у выніку чаго загінулі генэрал-маёр Палад Гашыма і палкоўнік Ільгар Мірзаеў. Інтэрфакс таксама піша пра гібель «яшчэ пяці чалавек, у тым ліку двух афіцэраў».

Паводле паведамленьня армянскага боку, ва Ўзброеных сілах Армэніі загінулых няма. Прэсавы сакратар Міністэрства абароны Армэніі Шушан Сьцепаньян 14 ліпеня паведаміла, што Азэрбайджан атакаваў ударным бесьпілётным лятальным апаратам цывільную інфраструктуру гораду Бэрд, пацярпелых няма.

Армэнія і Азэрбайджан 12 ліпеня абвінавацілі адно аднаго ў аднаўленьні абстрэлаў на мяжы. Інцыдэнт адбыўся ў Тавузскім раёне на азэрбайджанска-армянскай мяжы. У Мінабароны Азэрбайджану заявілі, што Ўзброеныя сілы Армэніі, «груба парушыўшы рэжым спыненьня агню» на азэрбайджанска-армянскай дзяржаўнай мяжы, «падверглі абстрэлу» іх пазыцыі з артылерыйскіх установак.

Мінабароны Армэніі, у сваю чаргу, абвінаваціла Азэрбайджан у артылерыйскім абстрэле пазыцый армянскай арміі на мяжы. «Азэрбайджанскія Ўзброеныя Сілы зь незразумелых для нас прычын на машыне УАЗ паспрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу Армэніі ў напрамку вобласьці Тавуш. Пасьля папярэджаньняў армянскага боку азэрбайджанскія вайскоўцы, пакінуўшы машыну, вярнуліся на свае пазыцыі. Пасьля гэтага вайскоўцы Азэрбайджану зноў паспрабавалі захапіць армянскую пазыцыю, абстраляўшы яе артылерыяй», — гаворыцца ў заяве армянскага боку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG