Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі губэрнатара Хабараўскага краю, падазраюць у арганізацыі забойстваў бізнэсоўцаў 


Сяргей Фургал

Губэрнатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала затрымалі праз падазрэньне ў арганізацыі замаху на забойства і забойстве шэрагу прадпрымальнікаў, паведамляе «Настоящее время» са спасылкай на Сьледчы камітэт Расеі.

Чыноўніку інкрымінуюць злачынства паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Расеі. Раней у гэтай жа справе затрымалі чатырох падазраваных.

Кандыдат ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі Сяргей Фургал перамог на выбарах губэрнатара Хабараўскага краю ў верасьні 2018 году. Ён набраў тады амаль 70% галасоў.

Летась у Маскве арыштавалі экс-дэпутата Хабараўскай краёвай думы Мікалая Міструкова, які шмат гадоў быў дзелавым партнэрам Сяргея Фургала. Міструкова і трох яго саўдзельнікаў падазраюць у двух забойствах і замаху на забойства ў 2004-2005 гадах. Гаворка пра забойствы прадпрымальнікаў Яўгена Зоры і Алега Булатава і замаху на бізнэсоўца Аляксандра Смольскага.

Абарона падазраваных сьцвярджала, што ад іх патрабуюць даць паказаньні ў тым ліку на губэрнатара.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG