Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не дачакаецеся». Прэс-сакратарка Лукашэнкі абвергла паведамленні пра яго шпіталізацыю


Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з Ўладзімірам Пуціным 7 лютага 2020

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант у размове з расейскім агенцтвам «Новости» абвергла паведамленні ў сацыяльных сетках пра шпіталізацыю беларускага кіраўніка.

«Традыцыйнае – не дачакаецеся», – сказала Эйсмант на просьбу агенцтва пра камэнтар у сувязі з інфармацыяй у шэрагу Telegram-каналаў інфармацыі, што ў кіраўніка Беларусі здарыўся гіпэртанічны крыз і ён шпіталізаваны. У гэтых паведамленьнях таксама адзначаецца, што Лукашэнку стала кепска праз гадзіну пасьля сустрэчы ў Менску з прэм'ер-міністрам Расеі Міхаілам Мішусьціным.

У пятніцу Лукашэнка ўпершыню асабіста сустрэўся зь Мішусьціным, які прыняў удзел у пасяджэньні міжурадавай рады Эўраазіяцкай эканамічнай супольнасьці ў Менску. Сустрэча доўжылася прыблізна паўтары гадзіны. Расейскі прэмʼер потым сказаў журналістам, што яны абмяркоўвалі «братні саюз».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG