Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Падлога пада мной была ў крыві». Карэспандэнту Свабоды зламалі нос пры затрыманьні


Антон Трафімовіч
Антон Трафімовіч

Увечары 15 ліпеня ў Менску ў раёне Нямігі схапілі карэспандэнта Радыё Свабода Антона Трафімовіча і пазаштатную карэспандэнтку агенцтва БелаПАН Віялету Саўчыц. Пазьней высьветлілася, што іх завезьлі ў Заводзкае РУУС. У 20:34 журналістаў вызвалілі.

Пры затрыманьні Антону Трафімовічу зламалі нос, пасьля вызваленьня ён зьвярнуўся па мэдычную дапамогу, яму наклалі чатыры швы.

Незадоўга да затрыманьня Трафімовіч вёў жывы рэпартаж ад будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі. Вось што ён расказаў пра затрыманьне:

«Калі я выйшаў з вуліцы Мясьнікова на Нямігу, каля мяне прыпыніўся мікрааўтобус, адкуль выбеглі 6–7 чалавек, двое ў форме АМАПу, астатнія – у цывільным. Мне закруцілі рукі за сьпінай, засунулі ў рот руку, каб я не крычаў. Пры затрыманьні моцна стукнулі па носе.

У мікрааўтобусе мяне пасадзілі на падлогу на калені, надзелі кайданкі за сьпінай, увесь час трымалі галавой уніз. У мяне цякла кроў, але супрацоўнікі міліцыі на гэта не рэагавалі. Уся падлога пада мной была ў крыві, вопратка таксама запэцканая крывёю.

Ніхто не прадстаўляўся, не сказалі, на падставе чаго затрымліваюць. Проста кінулі ў мікрааўтобус і адвезьлі ў Заводзкае РУУС. Толькі там дазволілі вымыць твар ад крыві. Праз гадзіну адпусьцілі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG