Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нанце загарэўся адзін з найбуйнейшых сабораў Францыі


Пажар у Нанце 18 ліпеня

На Захадзе Францыі ў горадзе Нант загарэўся катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла. Гэта адзін з найбуйнейшых гатычных сабораў Францыі.

Пажар пачаўся раніцай 18 ліпеня. Ратавальнікі здолелі прыбыць на месца праз 15 хвілінаў пасьля пачатку пажару. Агонь цалкам зьнішчыў вялікі арган, а гаўбец, на якім той знаходзіўся, можа абрынуцца.

Але сабору «не пагражае сцэнар Нотр-Дам-дэ-Пары», паведаміў кіраўнік пажарнай службы дэпартамэнта Ларан Ферле. Агонь тушаць больш за 100 чалавек і будуць тушыць па меншай меры да канца дня.

Сабор у Нанте будаваўся больш 450 гадоў: ад 1434-га да 1891-га. У 1972 годзе сабор перажыў сур’ёзны пажар: тады ў яго згарэў і быў цалкам адноўлены дах.

У красавіку мінулага году буйны пажар адбыўся ў парыскім Нотр-Дам-дэ-Пары. Частка будынка згарэла.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG