Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нотр-Дам можа абваліцца, імавернасьць ацанілі ў 50%


Нотр-Дам пасьля пажару, красавік 2019 году
Нотр-Дам пасьля пажару, красавік 2019 году

Імавернасьць разбурэньня сабора Парыскай Божай Маці складае 50%, заявіў яго настаяцель Патрык Шовэ, перадае Associated Press. Скляпеньні сабора могуць абрынуцца ад рыштаваньняў, якія засталіся ў будынку.

У сераду да сабора падвезьлі вежавы кран. Паводле францускай газэты Le Parisien, з дапамогай крана плянуюць дастаць з памяшканьняў сабора пастаўленыя яшчэ да пажару тэхнічныя збудаваньні. Таксама адзначалася, што прыбраць пакінутыя рыштаваньні, неабходныя рэстаўратарам, бяз шкоды будынку складана.

Раней Міністэрства культуры Францыі заявіла, што аднаўляльныя работы ў Нотр-Даме не пачнуцца да канца 2020 году. Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон пры гэтым меркаваў, што рэстаўрацыя будзе завершаная да 2024 году. Аднак архітэктары адзначаюць, што гэта наўрад ці магчыма.

У 2019 годзе ў саборы Парыскай Божай Маці упершыню больш чым за два стагодзьдзі, з часоў Французскай рэвалюцыі, не служылі на Каляды. Акрамя ненадзейнасьці канструкцыяў, знаходжаньне ў саборы небясьпечнае таксама таму, што пасьля пажару застаўся таксычны сьвінцовы пыл. Улады працуюць над яго ліквідацыяй і ацэнкай зьвязаных з гэтым рызык для здароўя.

15 красавіка ў саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся моцны пажар. Ён пачаўся на рыштаваньнях, збудаваных над дахам сабора для рэстаўрацыі. У выніку абрынуліся шпіль будынка і дах.

Нотр-Дам-дэ-Пары будаваўся каля 200 гадоў, праца пачалася ў сярэдзіне XII стагодзьдзя. Пакрыты сьвінцом шпіль, які ўпаў падчас пажару, быў дабудаваны ў сярэдзіне ХIX ст.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG