Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пацярпела ўся наша цывілізацыя». Беларусы пра пажар у саборы Парыскай Божай Маці


15 красавіка ў саборы Парыскай Божай Маці пачаўся моцны пажар. Абрынуўся шпіль будынку. Прычыны пажару пакуль невядомыя. У саборы якраз ішлі рамонтныя работы.

Пісьменьнік Віктар Марціновіч піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку

«Зьнішчэньне Notre Dame de Paris (а старыя вітражы трансэпту, што перажылі "ўпрыгожваньні" Людовіка XIV і Францускую рэвалюцыю — ужо загінулі) — гэта абрынаньне вежаў World Trade Center NYC для Эўропы. Адна з найстрашнейшых катастрофаў стагодзьдзя, якое толькі надышло. Пацярпеў не Парыж, пацярпела ўся наша цывілізацыя».

Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько:

«Чалавек здаецца сабе ўсясільным, а пакуль ня можа спыніць звычайны пажар. Што гаварыць пра атамную зброю, якая можа спаліць усю нашу цывілізацыю».

Пісьменьніца Сьвятлана Курс:

«Страшная, макабрычная трагедыя, страта на ўсё чалавецтва. Шчасьце хоць, што пабачылі... Мае гаргульі, хімэры!»

Рэжысэр Мікалай Халезін:

«Дзіўнае адчуваньне сёння — ні смутку, ні шкадаваньня. Ня ведаю чаму. Ці то таму, што веру, што ён застанецца. Нават ня веру — ведаю. Ці то таму, што яго фасад з дзяцінства здаваўся мне незавершаным».

Мовазнаўца Вінцук Вячорка:

«Ня схільны да залішняга сымбалізму, але калі палае адзін з сымбаляў нашае цывілізацыі — гэта змрочна».

Мастак і пісьменьнік Адам Глобус проста выставіў свой твор 2017 году «Начны Нотр Дам дэ Пары».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG