Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парыскі Нотр-Дам плянуюць аднавіць да Алімпіяды-2024. Але сьпяшацца ня будуць


Тэхнічная праца ў Саборы
Тэхнічная праца ў Саборы

Міністар культуры Францыі Франк Рыстэр заявіў, што ўлады «не апантаныя» ідэяй аднавіць сабор Парыскай Божай Маці за пяць гадоў. Пра гэта ён распавёў у інтэрвію газэце Le Parisien. Паводле палітыка, пры рэстаўрацыі Нотр-Дама акцэнт будуць рабіць не на хуткасьці, а на якасьці працы.

«Наша мэта — пяць гадоў. Але няма ніякага зваротнага адліку. Прэзыдэнт ніколі не пытаецца, калі пачнуцца работы. На мяне ня ціснуць», — цытуе сайт RFI кіраўніка францускага мінкульту. Ён дадаў, што да аднаўленьня Нотр-Дама рабочыя, верагодна, прыступяць у 2020 годзе.

Плян рэстаўрацыі сабора Парыскай Божай Маці, які моцна пацярпеў падчас пажару 15 красавіка, дагэтуль не зацьверджаны. Архітэктары ўжо прадставілі некалькі дзясяткаў праектаў, частка зь якіх прапануе радыкальна зьмяніць выгляд Нотр-Дама, аднак ніводзін зь іх пакуль ня быў прыняты ўладамі.

17 лiпеня францускі парлямэнт ухваліў закон аб рэстаўрацыі згарэлага сабора. Адной з галоўных задач, пастаўленай дакумэнтам, стала аднаўленьне Нотр-Дама да пачатку летніх Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Парыжы ў 2024 годзе. Праціўнікі закону заявілі, што так хутка сабор аднавіць не атрымаецца — на думку экспэртаў, рамонт можа заняць да 10-15 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG