Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За суткі на аднаўленьне Notre-Dame сабралі 600 мільёнаў эўра


Пажар у Notre-Dame, Парыж, 15 красавіка 2019
Пажар у Notre-Dame, Парыж, 15 красавіка 2019

На аднаўленьне Сабору Парыскай Божай Маці, які моцна пацярпеў ад маштабнага пажару, за суткі сабралі каля 600 мільёнаў эўра.

У прыватнасьці, сям’я Бэтанкур-Мэер і група кампаній LʼOrеal абвясьцілі аб ахвяраваньні ў памеры 100 мільёнаў эўра.

Францускі бізнэсовец Бэрнар Арно і яго група LVMH, якая валодае брэндам Louis Vuitton, ахвяравала 200 мільёнаў эўра на аднаўленьне сабору. Яшчэ 100 мільёнаў эўра ахвяравала сямʼя францускіх мільярдэраў Піно. Яшчэ 100 мільёнаў эўра выдзеліць француская транснацыянальная нафтагазавая карпарацыя Total.

Фонд спадчыны распачаў «нацыянальны збор» для рэканструкцыі Notre-Dame.

Пажар у саборы Парыскай Божай Маці пачаўся ўвечары 15 красавіка і працягвалася 9 гадзінаў. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай пажару сталі рамонтныя работы. У выніку пажару абрынуліся шпіль і дах сабору. Пажарнікам удалося выратаваць каркас гістарычнага будынку.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон паабяцаў, што сабор будзе адноўлены. Ён заявіў, што пажарным удалося пазьбегнуць горшага разьвіцьця падзей — абрынаньня сьценаў храму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG