Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парыскім Нотр-Даме правялі першую пасьля пажару імшу ў касках. ФАТАФАКТ


Фота REUTERS
Фота REUTERS

У суботу ў саборы Нотр-Дам прайшла першая пасьля красавіцкага пажару імша. Яе правёў парыскі арцыбіскуп, у набажэнстве ўдзельнічала каля 20 чалавек, яно трансьлявалася па тэлебачаньні.

Імша прайшла ў адной з бакавых капліц сабору, якая засталася непашкоджанай. Удзельнікі на працягу ўсёй багаслужбы мелі на галовах ахоўныя каскі.

У суботу мінула роўна два месяцы ад часу, калі помнік у цэнты Парыжу ахапіў вялікі пажар, як мяркуецца, з прычыны кароткага замыканьня ў часе рэканструкцыі.

Нягледзячы на тое, што некаторыя буйныя францускія фірмы абяцалі значныя фінансавыя ахвяраваньні на рамонт Нотр-Даму, яны пакуль ня ўнесьлі абяцаных грошай. Большасьць ахвяраваньняў паступае ад невялікіх дабрачынцаў з Амэрыкі, піша AP.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG