Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць пра новыя выпадкі перасьледу.
Міліцыя затрымала Максіма Субача — удзельнік папулярнага менскага гурту TonqiXod і сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Дакладны час і абставіны ўдакладняюцца.
Паводле інфармацыі намесьніцы старшыні ПЭН-Цэнтру Тацяны Нядбай, апошні раз Максім выходзіў на сувязь увечары 19 ліпеня. Да гэтага ён быў на мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў.
У РУУС Цэнтральнага раёну Менску пацьвердзілі, што Максім Субач затрыманы ў межах адміністрацыйнай справы за «дробнае хуліганства» (арт. 17.1 КаАП), яго даставілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.
Ці адбыўся над Максімам Субачам суд, пакуль невядома.