Віцябляніна Руслана Ахрымчука затрымалі раніцай 15 ліпеня. Цяпер чалец ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
У праваахоўных органаў узьніклі пытаньні да намесьніка генэральнага дырэктара Скідзельскага цукровага камбінату Сяргея Кулікоўскага.
«У мікрааўтобусе мяне пасадзілі на падлогу на калені, надзелі кайданкі за сьпінай, увесь час трымалі галавой уніз».
Пэнсіянэрка Ірына Вітальеўна аказалася каля менскай плошчы Перамогі ўвечары 14 ліпеня. Адтуль яе забрала хуткая, мэдыкі наклалі гіпс.
У Менску падчас «стрымліваньня несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў» пацярпелі супрацоўнікі АМАП, паведамляе тэлеграм-канал МУС.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі патлумачыла затрыманьні ўдзельнікаў акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі ўвечары 14 ліпеня.
Падчас разгону спэцназаўцамі жыхароў Салігорску, якія гулялі ў цэнтры гораду, на вачах малых дзяцей затрымалі бацьку.
Паводле Пракоп'ева, тры чалавекі з хакейнай каманды кіраўніка Беларусі перадалі яму, што Лукашэнка публічна абражаў яго.
Па ўсёй Беларусі 14 ліпеня затрымалі каля 100 чалавек падчас акцый пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы.
Паводле сьведак, на акцыю сабралася да 100 чалавек рознага веку, пераважала моладзь.
Падчас акцыі салідарнасьці ў Менску 14 ліпеня былі выпадкі, калі пратэстоўцы адбіваліся ад міліцыянтаў, а таксама не дазвалялі міліцыі затрымаць іншых людзей.
У Гомлі праходзіць акцыя ў знак пратэсту супраць нерэгістрацыі Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы кандыдатамі ў прэзыдэнты.
46-гадовая жанчына скруціла котцы галаву і біла яе галавой аб бэтон.
У Міністэрстве абароны Азэрбайджану заявілі пра гібель генэрал-маёра і палкоўніка ў выніку абстрэлу з боку ўзброеных сіл Армэніі.
Ва Ўкраіне затрымалі чалавека, які можа стаць адным з ключавых сьведак у справе MH17.
У Браславе раніцай 12 ліпеня знайшлі нежывым памежніка. 36-гадовы старшы прапаршчык скончыў жыцьцё самагубствам у сябе дома.
12 ліпеня падчас службы ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены ў Менску вернікам паведамілі, што ўлады налічылі падатак на зямлю і амартызацыю будынка ў памеры 13 000 рублёў штомесяц.
У момант інцыдэнту на борце карабля знаходзіліся каля 160 маракоў.
Жыхары вёсак Зазер’е, Гарадзішча і аднайменнага пасёлку, што месьцяцца абапал Гарадзішчанскага возера на Піншчыне, сёлета не змаглі разам адсьвяткаваць традыцыйнае Купальле — з вогнішчам і сьпевамі.
Акцыя пачыналася мірна, у ёй удзельнічалі тысячы грамадзянаў, але пасьля пачатку сутыкненьняў асноўная частка дэманстрантаў адышла ад хуліганаў і назірала за бойкамі здалёк.
Нідэрлянды падаюць пазоў супраць Расеі ў Эўрапейскі суд правоў чалавека за зьбіты летам 2014 году ў Данецкай вобласьці Ўкраіны самалёт «Малайзійскіх авіялініяў» МН17. Тады загінулі 298 чалавек — грамадзяне 17 дзяржаваў.
У Менску затрымалі прафэсійнага атлета-бодыбілдэра, фітнэс-інструктара Шата Лабжанідзэ. Пра гэта паведаміў ягоны сябра і калега Андрэй Ткачоў.
«Людзі ў цывільным» уварваліся ў кватэру, павалілі мужчыну на падлогу, заламалі рукі, ужылі здушальны прыём. У кватэры была цяжарная жонка і малыя дзеці.
Праваахоўнікі прадухілілі спробу правядзеньня сустрэчы прадстаўнікоў крыміналу, паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
Бэнджамін Рыч заразіўся каранавірусам неўзабаве пасьля прыезду ў Беларусь. Брытанец езьдзіць па краінах былога СССР, здымае пра іх гісторыі і вядзе канал Bald and Bankrupt, які мае амаль 2 мільёны падпісчыкаў на Youtube.
У Сэуле знойдзены мёртвым мэр гораду Пак Вон Сун: ён нязьменна кіраваў сталіцай Карэі з 2011 году і лічыўся верагодным кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Карэі на выбарах у 2022-м.
Паліцыя спрабуе знайсьці мэра Сэулу Пак Вон Суна, аб зьнікненьні якога заявіла яго дачка, паведамляе Reuters.
У судзе невядомыя людзі ў цывільным адзеньні перашкаджалі карэспандэнту Свабоды здымаць, як Ціханоўская выходзіла з залі. «Людзі ў цывільным» не назваліся, сваіх дзеяньняў не тлумачылі.
Губэрнатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала затрымалі праз падазрэньне ў арганізацыі замаху на забойства і забойстве шэрагу прадпрымальнікаў.
7 ліпеня 2000 году тэлеапэратар Дзьмітры Завадзкі паехаў у аэрапорт сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Ад таго часу ніхто ня бачыў яго ні жывым, ні мёртвым.
«Несанкцыянаваная акцыя» — гэта фота з рондалем у сацыяльных сетках.
Лефортаўскі суд Масквы арыштаваў былога карэспандэнта газэт «Коммерсантъ» і «Ведомости» Івана Сафронава-малодшага праз падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе да 6 верасьня. Пра гэта паведамляе выданьне «Медуза».
Агульная маса грузу — 30 тон. У яго фармаваньні ўдзельнічалі МНС, канцэрн «Белнафтахім», унітарнае прадпрыемства «АзотХімФортыс». Плянуецца, што беларуская дапамога прыбудзе ў Львоў сёньня.
У міліцыі сказалі, што жыхара Мастоў Аляксандра Мілюка, які зьняў вулічны канфлікт на відэа, не затрымлівалі, а ягонага апанэнта арыштавалі. Сам Мілюк паказаў паперу, дзе хуліганам меўся быць ён сам.
У Докшыцах спынілі сьледзтва па справе былога старшыні мясцовага райвыканкаму, які ў лютым 2020 году застрэліў 37-гадовага бізнэсоўца Валера Янчака.
Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару ў аўторак паведаміў у тэлеінтэрвію, што ён інфікаваны каранавірусам.
Відэа з кадрамі мёртвых цялятаў і гразі ў калгасе зьявілася ў сеціве і выклікала рэзананс. Гаворка ідзе пра гаспадарку «Агра-Слабада» ў вёсцы Конкавічы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Свабода даведалася, што там адбываецца.
Уладальнік крамы нацыянальнай сымболікі Symbal.by Павал Белавус дамовіўся з Савецкім раённым аддзелам надзвычайных сытуацый Менску ліквідаваць выяўленыя парушэньні.
У «справе Белгазпрамбанку» стала вядома пра яшчэ адну пацярпелую кампанію, у якой прайшлі ператрусы. Гэта «Активлизинг», якая дае ў лізінг аўтамабілі.
Застаўся толькі пастамэнт, расказалі Свабодзе мясцовыя жыхары.
Паліцыя Аўстрыі затрымала дваіх падазраваных у датычнасьці да забойства 5 ліпеня паблізу Вены расейскага грамадзяніна, выхадца з Чачні.
Сябры на дзень народзінаў зладзілі пэрфоманс з пераапрананьнем і «канфіскацыяй маёмасьці».
Раніцай 4 ліпеня на станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа» пад цягнік упаў пасажыр. Пра гэта паведамляе прэс-служба мэтрапалітэна.
Паліцыя Францыі, Нідэрляндаў і Англіі правяла найбуйнейшую ў гісторыі апэрацыю супраць арганізаванай злачыннасьці. Падчас апэрацыі затрымалі больш за тысячу чалавек, канфіскавалі зброю, мільёны фунтаў і эўра, тоны наркотыкаў.
Дзьмітры і Алена, якія жывуць у сталічным мікрараёне Малінаўка, зьбіраліся ў ЦУМ, але былі затрыманыя на плошчы Перамогі пасьля выступу Лукашэнкі.
Сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Мелюк вяртаўся дадому з сынам. Да яго падышоў мужчына і запатрабаваў грошай, штурхаў і абражаў. Неўзабаве пад’ехала міліцыя, Аляксандра затрымалі і пакінулі да суду ў ізалятары.
3 ліпеня, у дзяржаўнае сьвята Дзень незалежнасьці, у розных гарадах Беларусі адбыліся затрыманьні грамадзкіх актывістаў.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны заявіла, што пачатак разгляду ў судзе справы аб забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета залежыць выключна ад таго, калі адвакаты падазраваных завершаць азнаямленьне зь яе матэрыяламі.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праігнаравала сумесную заяву Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцый больш як 50 мэдыя з патрабаваньнем спыніць перасьлед за прафэсійную дзейнасьць.
Кіраўнікі Нацыянальнага банку Павал Калавур і Камітэту дзяржкантролю Іван Тэртэль паінфармавалі амбасадара Расеі ў Беларусі Дзьмітрыя Мезенцава аб прычынах затрыманьня экс-кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі, які прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта краіны і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Загрузіць яшчэ