Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі ўзялі пад варту дваіх падазраваных у забойстве чачэнскага эмігранта Ўмарава


Belarus -- Vienna, Maria Theresa statue
Belarus -- Vienna, Maria Theresa statue

Паліцыя Аўстрыі затрымала дваіх падазраваных у датычнасьці да забойства 5 ліпеня паблізу Вены расейскага грамадзяніна, выхадца з Чачні.

Паводле дадзеных аўстрыйскага агенцтва АРА, вечарам у суботу ў горадзе Лінц быў затрыманы 47-гадовы выхадзец з Чачні, якога аўстрыйскія спэцслужбы лічаць выканаўцам забойства.

А ў нядзелю пад варту быў узяты другі падазраваны. Ён знаходзіўся на месцы злачынства і сьпярша быў дапытаны як сьведка. Аднак сьледчыя заўважылі супярэчнасьці ў яго паказаньнях і зьмянілі яго статус на падазраванага ў датычнасьці да забойства.

Журналісты высьветлілі асобу забітага — гэта чачэнскі блогер Анзор (Маміхан) Умараў. Ён крытыкаваў Рамзана Кадырава, неаднаразова заяўляў пра меркаваную датычнасьць супрацоўнікаў расейскіх сілавых ведамстваў да забойства ў Эўропе былых чачэнскіх сэпаратыстаў.

Анзор Умараў быў забіты стрэлам у галаву ў суботу вечарам у горадзе Герасдорф (зямля Ніжняя Аўстрыя), недалёка ад Вены. 43-гадовы выхадзец з Чачні жыў пад імем Марцін Б.

Злачынства адбылося каля ўваходу ў будаўнічую фірму, якая знаходзіцца ў будынку вялікага гандлёвага цэнтру. Пра гэта паведаміла агенцтва АРА са спасылкай на начальніка рэгіянальнай паліцыі Вальтэра Шварцэнэкера.

Згодна з інфармацыяй крыніц агенцтва APA, забіты — «чачэнец Маміхан, або Анзор А., з 2007 году жыў у Аўстрыі ў статусе ўцекача. Нядаўна ён атрымаў дакумэнты на зьмененае імя Марцін Б.».

Сайт «Кавказ. Реалии» нагадвае чытачам некалькі фактаў, зьвязаных з забойствамі ў Эўропе выхадцаў з Чачні:

  • 26 лютага ў Швэцыі быў зроблены замах на чачэнскага блогера Тумсо Абдурахманава. Той здолеў абясшкодзіць нападніка і перадаць паліцыі. 12 чэрвеня «Кавказ. Реалии» паведамляў, што завочна арыштаваны супольнік кілера, які напаў на блогера. У сакавіку мінулага году старшыня парлямэнта Чачні Магамэд Дауд абвясьціў Абдурахманаву крывавую помсту.
  • У лютым у францускім горадзе Ліль быў знойдзены мёртвым чачэнец Імра Аліеў, вядомы пад псэўданімам Мансур Стары. На яго целе знайшлі 135 нажавых раненьняў. Мясцовая пракуратура падазрае ў забойстве неназванага грамадзяніна Расеі, які жыве ў Чачні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG