Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закрылі крымінальную справу супраць чыноўніка, які застрэліў бізнэсоўца на паляваньні


Докшыцкі райвыканкам

У Докшыцах спынілі сьледзтва па справе былога старшыні мясцовага райвыканкаму, які ў лютым 2020 году застрэліў 37-гадовага бізнэсоўца Валера Янчака, піша Tut.by са спасылкай на свае крыніцы.

«Крымінальную справу спынілі па амністыі. Пінчуку вярнулі зброю», – расказалі некалькі жыхароў Докшыц.

Спыненьне сьледзтва пацьвердзіла адна са сваячак загінулага Валера Янчака. Алег Пінчук ад камэнтароў адмовіўся.

Што адбылося?

21 лютага ў Гарадоцкім раёне тады яшчэ старшыня Докшыцкага райвыканкаму Алег Пінчук па неасьцярожнасьці застрэліў 37-гадовага прадпрымальніка, дырэктара будаўнічай кампаніі, уладальніка мясцовых рэстарану і кавярні Валера Янчака.​

Сьледчы камітэт пачаў справу за прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці. Пінчука не затрымлівалі.

19 сакавіка яго прызначылі старшынём Тумілавіцкага сельсавету ў Докшыцкім раёне. У красавіку ён напісаў заяву аб адстаўцы зь дзяржаўнай службы, а цяпер займеў новую пасаду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG