Раніцай 4 ліпеня на станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа» пад цягнік упаў пасажыр. Пра гэта паведамляе прэс-служба мэтрапалітэна.
Паліцыя Францыі, Нідэрляндаў і Англіі правяла найбуйнейшую ў гісторыі апэрацыю супраць арганізаванай злачыннасьці. Падчас апэрацыі затрымалі больш за тысячу чалавек, канфіскавалі зброю, мільёны фунтаў і эўра, тоны наркотыкаў.
Дзьмітры і Алена, якія жывуць у сталічным мікрараёне Малінаўка, зьбіраліся ў ЦУМ, але былі затрыманыя на плошчы Перамогі пасьля выступу Лукашэнкі.
Сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Мелюк вяртаўся дадому з сынам. Да яго падышоў мужчына і запатрабаваў грошай, штурхаў і абражаў. Неўзабаве пад’ехала міліцыя, Аляксандра затрымалі і пакінулі да суду ў ізалятары.
3 ліпеня, у дзяржаўнае сьвята Дзень незалежнасьці, у розных гарадах Беларусі адбыліся затрыманьні грамадзкіх актывістаў.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны заявіла, што пачатак разгляду ў судзе справы аб забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета залежыць выключна ад таго, калі адвакаты падазраваных завершаць азнаямленьне зь яе матэрыяламі.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праігнаравала сумесную заяву Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцый больш як 50 мэдыя з патрабаваньнем спыніць перасьлед за прафэсійную дзейнасьць.
Кіраўнікі Нацыянальнага банку Павал Калавур і Камітэту дзяржкантролю Іван Тэртэль паінфармавалі амбасадара Расеі ў Беларусі Дзьмітрыя Мезенцава аб прычынах затрыманьня экс-кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі, які прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта краіны і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Дамэн nn.by цяпер недасяжны. Сайт працуе па адрасе Nashaniva.by.
Гэта кіраўнік гомельскай філіі «Белгазпрамбанку» Валер Нікалаенка. Яго затрымалі яшчэ 26 чэрвеня, у мінулую пятніцу. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Былы кіраўнік Докшыцкага райвыканкаму Алег Пінчук, які ў лютым 2020 году выпадкова застрэліў на паляваньні мясцовага бізнэсоўца, цяпер працуе намесьнікам дырэктара УП «Глубокаегаз», філіі «Віцебскаблгазу».
У Менску каля жылога дому па вуліцы Рэпіна (паводле іншай інфармацыі Грыбаедава) знойдзеныя целы мужчыны і дзіцяці з прыкметамі падзеньня з вышыні.
29 чэрвеня каля 12 гадзін у Бабруйскі РАУС паступіла паведамленьне аб тым, што ў вадаёме непадалёк ад райцэнтру знайшлі перавернуты аўтамабіль Nissan.
У Віцебску ўвечары 28 чэрвеня падчас роварнага шпацыру затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Руслана Ахрамчука.
Трох рабочых знайшлі непрытомнымі ў кабэльным калодзежы 26 чэрвеня. Гэта адбылося ў цэнтры Менску — на скрыжаваньні праспэкта Дзяржынскага і вуліцы Клары Цэткін. Двое мужчын памерлі, трэці знаходзіцца ў лякарні.
«Супрацоўнікі КДБ УССР прадказвалі новыя аварыі зь сярэдзіны 1970-х. Але калі стала зразумела, што найвышэйшыя інстанцыі на гэта не рэагуюць, танальнасьць лістоў пачала мяняцца. Чэкісты зразумелі, што, паколькі на гэта мала рэагуюць, і мы ня будзем праяўляць асаблівай занепакоенасьці».
Пашырэньне заведама лжывых зьвестак у СМІ, інтэрнэце, іншых сетках караецца штрафам, арыштам ці абмежаваньнем волі тэрмінам да 3 гадоў.
Ад каранавірусу памёр майстар спорту Беларусі ў паўэрліфтынгу, судзьдзя першай катэгорыі Сяргей Кузняцоў. Яму было 39 гадоў, піша «Брэсцкая газэта».
Пра перавышэньне ўзроўню радыяцыі паведамляе AFP са спасылкай на Арганізацыю Дамовы аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў.
27 чэрвеня ўвечары і 28 чэрвеня з раніцы ў Менску прайшла залева з навальніцай. Ад гэтага некаторыя сталічныя вуліцы сталі падобнымі да вадаёмаў.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя небясьпечнай вадой зь менскага вадаправоду і заявамі пра гэта прадстаўнікоў улады.
На тэлеканале СТВ паведамляюць, што на частцы тэрыторыі Менску якасьць водаправоднай вады ўжо адпавядае патрабаваньням, паведамілі ў праграме навінаў «24 гадзіны» на СТВ.
Берасьцейскі блогер Аляксандар Кабанаў знаходзіцца ў ІЧУ Менскe. Супраць яго распачалі крымінальную справу. Пра гэта паведаміў Telegram-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».
«Юры Караеў, калі вы сапраўдны афіцэр, а не царскі апрычнік, адкажыце, чаму перахварэлага на COVID-19 Аляксандра Кабанава цягаюць па этапах, якая для гэтага ёсць важная прычына?» — зьвярнуўся праваабаронца да міністра ўнутраных спраў.
На Ігара Лосіка, аднаго з адміністратараў тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу», завялі крымінальную справу, паведаміла БелаПАН яго жонка Дар’я.
Адміністрацыя менскай турмы на Акрэсьціна адмовілася прыняць перадачу для аўтара каналаў «Народны рэпартэр» і «Youtube-дэпутаты» Сяргея Пятрухіна, якога напярэдадні даставілі з Кобрынскага ізалятара часовага ўтрыманьня.
«Спажывец мае права патрабаваць ад выканаўцы кампэнсацыі маральнай шкоды, прычыненай парушэньнем правоў спажыўца жыльлёва-камунальных паслуг, незалежна ад маёмаснай шкоды, якая мусіць быць пакрытая».
Прычыны праблемаў зь якасьцю вадаправоднай вады ў некалькіх раёнах сталіцы Беларусі пакуль ня высьветлілі, паведаміў старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак.
«Таму я кажу супрацоўнікам АМАП, калі яны кагосьці выцясьняюць, то лепш хай яны падставяцца самі, але нікога, ня дай бог, ня б'юць, не ўжываюць фізычнай сілы, тым больш не дастаюць спэцсродкі».
Рэдакцыя сайту «Беларускі партызан» была вымушаная зьвярнуцца ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з прычыны DDoS-атакі на сайт у апошнія дні, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Жыхары Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы сьцьвярджаюць, што пацярпелі ад няякаснай вады, і дасылаюць фота, дзе бачна раздражненьне на скуры.
У пасёлку Сібірская Даліна пад Барнаулам мясцовыя жыхары перакрылі трасу, паведамляе Сибирь.Реалии. Пратэстоўцы дамагаюцца вырашэньня сытуацыі з пастаяннымі перабоямі з водазабесьпячэньнем.
25 чэрвеня ў Менску затрымалі актывіста Сяргея Спарыша. Паводле сьведак, пры затрыманьні яго зьбілі, вывалаклі з кватэры гвалтам, паведаміў Свабодзе актывіст Леанід Кулакоў.
Паводле каналу, на ператрус прыйшлі 9 чалавек, 2 панятыя. Прычына ператрусу невядомая, але праваахоўнікі паказалі ордэр на ператрус, падпісаны пракурорам.
Пакуль раяць устрымацца ад піцьця вады ў пацярпелых раёнах, рэкамэндуюць спрабаваць зьліваць няякасную ваду. Маніторынг якасьці вады працягваюць і ў пацярпелых, і ў іншых раёнах Менску.
24 чэрвеня не было доступу да сайту «Радыё Рацыя». Супрацоўнікі таксама ня мелі доступу і да яго сыстэмы адміністраваньня. Наступным днём аналягічная праблема напаткала рэдакцыю газэты «Наша ніва».
Да праверкі абяцаюць прыцягнуць спэцыялістаў санітарна-эпідэмічных службаў, даць ацэнку выкананьня патрабаваньняў да якасьці вады. Таксама абяцаюць даць ацэнку дзеяньняў службовых асобаў арганізацыяў, якія аказваюць паслугі забесьпячэньня вадой.
Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі складае мапу падразьдзяленьняў, у якіх можна набраць пітную ваду. Менгарвыканкам публікуе сьпіс дамоў, да якіх наладзілі падвоз цыстэрнаў з вадой.
25 чэрвеня ад менчукоў працягваюць ісьці скаргі на якасьць вады ня толькі ў Маскоўскім і Фрунзэнскім раёнах, але і ў цэнтры гораду.
Сайт «Водаканалу» працуе зь перабоямі. Некаторыя менчукі скардзіліся на моцную алергічную рэакцыю на «сьмярдзючую» ваду.
Пра гэта ўначы 25 чэрвеня паведаміў «Менскводаканал».
Ва Ўкраіне ўжо два дні працягваюцца моцныя дажджы, якія прывялі да выхаду зь берагоў рэк і паводкі ў Прыкарпацьці. Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што маштаб стыхійнага бедзтва перавышае маштаб аналягічнай паводкі, якая адбылася ў рэгіёне ў 2008 годзе.
У сацсетках зьявілася інфармацыя пра ўспышку каранавірусу ў бабруйскім садку № 73. Загадчыца садку кажа, што санітарна-эпідэміялягічная абстаноўка пад кантролем і ўстанова працуе ў звычайным рэжыме.
Карэспандэнты Свабоды пагаварылі зь людзьмі ў чэргах да цыстарнаў зь пітной вадой.
23 чэрвеня Аляксандар Паплаўскі пайшоў у краму Symbal.by, каб купіць сувэніры. На вуліцы стаяла чарга. Неўзабаве прыехаў аўтазак з супрацоўнікамі МУС і пачаліся затрыманьні.
Прэсавы сакратар МУС Вольга Чамаданава не назвала колькасьць грамадзянаў, якіх затрымалі ўвечары 23 чэрвеня каля крамы Symbal.by па адрасе праспэкт Машэрава, 18.
Вітаючы гасьцей параду ў гонар 70-й гадавіны перамогі над нацысцкай Нямеччынай на галоўнай трыбуне ў Маскве 24 чэрвеня, Уладзімір Пуцін не падаў рукі наймалодшаму сыну Аляксандра Лукашэнкі — Мікалаю.
Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Джээнбекаў не прымаў удзел у парадзе ў Маскве 24 чэрвеня праз два выпадкі каранавірусу, выяўленых у яго дэлегацыі. Пра гэта паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода са спасылкай на апарат прэзыдэнта.
Перад масавымі затрыманьнямі здарыўся інцыдэнт: мясцовы жыхар на машыне зачапіў аднаго зь людзей у чарзе, калі выяжджаў з двара, пачалася тузаніна. Пацярпелы выклікаў міліцыю. Але, як вядома з пратаколаў, затрымлівалі людзей не за бойку, а за «масавае мерапрыемства» і «непадпарадкаваньне міліцыі».
Тэлевядоўца Дзьмітры Кахно на сваёй старонцы ў Інстаграме адрэагаваў на затрыманьні каля менскай крамы symbal.by
Загрузіць яшчэ