Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску знайшлі мужчыну, дзяўчынку і сабаку, якія выпалі з акна шматпавярховіка. Сьведкі чулі крык: «Што ты робіш?»


У Менску каля жылога дому па вуліцы Рэпіна (паводле іншай інфармацыі Грыбаедава) знойдзеныя целы мужчыны і дзіцяці з прыкметамі падзеньня з вышыні.

Як паведамляе тэлеграм-канал Сьледчага камітэту, на месца здарэньня прыбыла апэратыўная група, якая высьвятляе абставіны надзвычайнага здарэньня. Задзейнічаная перасоўная крыміналістычная лябараторыя.

Працу на месцы каардынуе начальнік УСК па Менску Сяргей Паско.

Паводле «Нашай нівы», мужчына выкінуўся з вакна, перад гэтым учыніўшы тое ж з малой дачкой і сабакам. Паводле сьведкаў, незадоўга да таго пачуўся гучны жаночы крык: «Што ты робіш?» А пасьля здарылася трагедыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG