Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус у бабруйскім садку: 8 супрацоўнікаў перахварэлі, 4 на бальнічным, 1 група на карантыне


Ілюстрацыйнае фота

У сацсетках зьявілася інфармацыя пра ўспышку каранавірусу ў бабруйскім садку № 73. Загадчыца садку кажа, што санітарна-эпідэміялягічная абстаноўка пад кантролем і ўстанова працуе ў звычайным рэжыме.

Паводле загадчыцы Ірыны Прохаравай, за апошні месяц на каранавірус у садку перахварэлі 8 супрацоўнікаў — цяпер яны зноў працуюць. Яшчэ чацьвёра на бальнічных.

24 чэрвеня ў аднаго дзіцяці пацьвердзілі каранавірус — ягоную групу з шасьці дзяцей разам з памочніцай выхавацелькі ізалююць. Усяго ў садку 62 супрацоўнікі.

Загадчыца: «Нам самім гэтая сытуацыя не падабаецца...»

Ірына Прохарава кажа, што разумее ўвагу да садку, бо ён стаў першым у горадзе, дзе выявілі каранавірусную інфэкцыю і «нямала супрацоўнікаў як кантакты 1 узроўню пабывалі ў ізаляцыі».

«Нам самім гэта ўсё дужа непрыемна, — кажа Ірына Прохарава. — Мы зусім ня хочам, каб нашы дзеткі хварэлі. Бацькоў па неабходнасьці просім прытрымаць дзяцей пакуль дома. Цяпер па горадзе абвешчаны масачны рэжым і на прадпрыемствах, — не таямніца, што людзі хварэюць».

У Бабруйску з 19 чэрвеня ўвялі масачны рэжым

Гэта вынікае з пляну прафіляктыкі, апублікаваным 19 чэрвеня.

Людзі павінны карыстацца маскамі ці рэсьпіратарамі ў арганізацыях і ўстановах, дзе немагчыма забясьпечыць сацыяльнае дыстанцыяваньне;

У крамах нельга дапускаць вялікай колькасьці наведнікаў адначасова;

Касіркам і прадаўцам трэба паставіць празрыстыя экраны або забясьпечыць гэтых працаўнікоў засьцерагальнымі шчыткамі.

19 чэрвеня ў мясцовай газэце «Трыбуна працы» галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Бабруйску і раёну Дзьмітры Райтэр патлумачыў прычыну новаўвядзеньняў. Паводле яго, у горадзе штодня рэгіструюцца выпадкі заражэньня каранавірусам, і сярод хворых найбольш людзей працаздольнага веку — ад 30 да 60 гадоў. Колькі выяўлена выпадкаў COVID-19 у Бабруйску, ён не сказаў.

Апошні раз афіцыйную колькасьць выяўленых хворых з каранавірусам у Магілёўскай вобласьці называлі 24 красавіка.

На Магілёўшчыне абавязковы масачны рэжым таксама ўвялі ў Кіраўскім і Бялыніцкім раёнах.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG