Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абавязковы масачны рэжым увялі яшчэ ў адным раёне Магілёўскай вобласьці


Бялыніцкі райвыканкам, архіўнае фота

Бялыніцкі райвыканкам 3 чэрвеня ўвёў абавязковы масачны рэжым ва ўстановах і арганізацыях.

Бялыніцкія ўлады эпідэміялягічную абстаноўку назвалі «няўстойлівай». Але пра колькасьць зарэгістраваных выпадкаў заражэньня не паведамілі.

Паводле рашэньня райвыканкаму,

  • людзі ў публічных месцах павінны выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны органаў дыханьня,
  • у арганізацыях і ўстановах маскі трэба мяняць кожныя тры гадзіны,
  • выязны гандаль забаронены.


Крыніцы з мэдычнага асяродзьдзя цягам апошняга месяца паведамлялі Свабодзе пра напружаную сытуацыю з распаўсюджаньнем каранавірусу ў раёне. Паводле іх, у 20-х чыслах траўня дзьве школы ў Бялынічах і адна ў вёсцы Вялікая Машчаніца фактычна закрыліся на карантын. Бацькі казалі, што клясныя кіраўнікі прасілі іх напісаць заявы, што ў сувязі з пандэміяй дзеці застаюцца дома і адказнасьць за іх знаходжаньне ня ў школе бацькі бяруць на сябе. Паводле іх, каранавірус выявілі ў некалькіх настаўнікаў і вучняў.

Мясцовая санэпідэмстанцыя адмовілася пацьвярджаць ці зьняпраўджваць гэтыя зьвесткі, а ў школах на пытаньні пра карантын не адказвалі.

Раней, 29 траўня, абавязковы масачны рэжым увялі ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласьці.

26 траўня абавязковы масачны рэжым таксма ўводзілі ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці, але празь дзень маскі зноў сталі толькі рэкамэндацыяй.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG