25 чэрвеня ў Менску затрымалі актывіста Сяргея Спарыша. Паводле сьведак, пры затрыманьні яго зьбілі, вывалаклі з кватэры гвалтам, паведаміў Свабодзе актывіст Леанід Кулакоў.
Сяргей Спарыш — паплечнік палітыка Мікалая Статкевіча, лідэра «Народнай грамады», які цяпер адбывае адміністрацыйны арышт.
Таксама, паводле зьвестак БХД, яшчэ 30 дзён адміністрацыйнага арышту атрымала актывістка Вольга Мікалайчык і новым арыштам на 15 дзён пакаралі сустаршыню БХД Паўла Севярынца. За што пакаралі актывістаў, іх сябры яшчэ высьвятляюць.