Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт «Нашай Нівы» зноў адключылі. Ён дасяжны на Nashaniva.by


Дамэн nn.by цяпер недасяжны. Сайт працуе па адрасе Nashaniva.by.

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч паведаміў, што дамэн nn.by «паўторна адключаны» па рашэньні апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце.

Ён дадаў, што цяпер чытаць выданьне можна на дамэне Nashaniva.by, цяпер ён запрацаваў.

25 чэрвеня «Наша Ніва» згубіла дамэн nn.by. Некаторы час сайт працаваў на дамэне Nashaniva.by, 30 чэрвеня дамэн nn.by зноў запрацаваў, але падвечар яго адключылі.

У рэдакцыі паведамілі, што дамэн NN.by, якім раней валодала УП «Суродзічы», быў выстаўлены на аўкцыён, заплянаваны на сярэдзіну ліпеня. Гэты дамэн мог бы атрымаць любы, хто заплаціць большую суму.
Аднак паводле правілаў на аўкцыён не выстаўляюцца дамэнныя імёны з ануляванай рэгістрацыяй, калі яны «зьяўляюцца тоеснымі альбо падобнымі да ступені зьмяшэньня» з найменьнямі зарэгістраваных кампаній.

«У сувязі з гэтым УП „ННбай“ зьвярнулася да адміністратара нацыянальнай дамэннай зоны (ТАА „Надзейныя праграмы“) з просьбай перадаць тоесны дамэн. Заяўка была задаволеная. „ННбай“ стала гаспадаром дамэна на два гады.

Тым часам УП „Суродзічы“, якое валодае „Нашай Нівай“, дамовілася з „ННбай“, што новая кампанія будзе весьці сайт NN.by.

УП „ННбай“ павінна быць унесенае ў дзяржаўны рэестар БелГІЭ. Ад раніцы 30 чэрвеня сайт „Нашай Нівы“ запрацаваў на звыклым дамэне NN.by. Увечары 30 чэрвеня Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце — спэцслужба, якая кантралюе беларускі інтэрнэт, — паведаміла, што „ННбай“ павінна зарэгістравацца ў сыстэме БелГІЭ не пазьней за 10 ліпеня.

Адначасова ААЦ пастанавіў тэрмінова прыпыніць працу дамэна NN.by. Правайдэры пачалі адключаць сайт „Нашай Нівы“.

Фармальна дамэн NN.by павінен аднавіць працу пасьля таго, як „ННбай“ атрымае дазвол ад БелГІЭ. Як гэта будзе насамрэч, ніхто ня ведае.
Пакуль што рэдакцыя вяртаецца на дамэн Nashaniva.by», — паведамілі ў рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG