Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлевядоўца Кахно пра затрыманьні: «У краіне адбываюцца жахлівыя рэчы»


Затрыманьне ў Менску, 7 чэрвеня 2020
Затрыманьне ў Менску, 7 чэрвеня 2020

Тэлевядоўца Дзьмітры Кахно на сваёй старонцы ў Інстаграме адрэагаваў на затрыманьні каля менскай крамы symbal.by

«Я ўбачыў, як чаргу ў краму symbal.by хапаюць байцы АМАПу і запіхваюць у аўтазак. Я жыву за два кварталы ад гэтага месца. На гэтым відэа ад вас, міліцыя, уцякае сівая бабулька. Вы што?! Вы павінны абараняць людзей, гарантаваць іх бясьпеку. У гэтай чарзе няма злачынцаў. Што вы робіце? Мне брыдка і агідна бачыць тое, што адбываецца.

Калі б мы гулялі там з сынам, нас бы таксама схапілі гэтыя людзі? Нас бы таксама запхнулі ў аўтазак? За намі беглі б гэтыя страшныя людзі ў чорным?

У сваім Інстаграм я пішу пра тое, што трэбы жыць шчасьліва, што трэба радавацца кожнаму дню. Цяпер, прыходзячы ўвечары дадому, мы абмяркоўваем толькі адно: у краіне адбываюцца жахлівыя рэчы», – напісаў тэлевядоўца.

«Я веру і буду да канца верыць, што сярод вас шмат годных людзей, якія хочуць абараняць мірнае насельніцтва Беларусі, і для якіх закон усё яшчэ мае моц», – завяршыў свой допіс Кахно.

Дзьмітры Кахно – вядоўца тэлешоў «Удача в придачу», якое выходзіць у тым ліку на дзяржаўным тэлеканале ОНТ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG