Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля залевы ў Менску затапіла некаторыя вуліцы. ФОТА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

27 чэрвеня ўвечары і 28 чэрвеня з раніцы ў Менску прайшла залева з навальніцай. Ад гэтага некаторыя сталічныя вуліцы сталі падобнымі да вадаёмаў.

На станцыі мэтро «Магілёўская» ў Менску было складана рухацца тралейбусам: дарогу затапіла так, што вады было па колы.

Вось такія маланкі зіхацелі ўначы пад Менскам.

Таксама пасьля дажджу 28 чэрвеня ўскладніўся рух транспарту каля станцыі мэтро «Партызанская», на вуліцах Алтайская і Варвашэні.

А вось так выглядаў пачатак навальніцы ў Берасьцейскім раёне.

На 28 чэрвеня па ўсёй Беларусі абяцаюць залевы і навальніцы. Самыя моцныя – да 15 гадзін, паведамляе МНС у сваім тэлеграм-канале.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG