Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране пакаралі сьмерцю асуджанага за шпіянаж на карысьць ЗША


Дэманстрант з партрэтам Сулеймані
Дэманстрант з партрэтам Сулеймані

У Іране ў панядзелак быў пакараны сьмерцю Махмуд Мусаві Маджд, былы перакладчык, прызнаны вінаватым у шпіянажы на карысьць ЗША і Ізраіля і, апроч іншага, датычнасьці да гібелі генэрала Касэма Сулеймані ў пачатку 2020 году.

Сьцвярджаецца, што Маджд, у прыватнасьці, перадаваў спэцслужбам ЗША зьвесткі пра месцазнаходжаньне Сулеймані — камандзіра спэцпадразьдзяленьня «Аль-Кудс» Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі. Пры гэтым ён быў арыштаваны яшчэ ў 2018 годзе, задоўга да гібелі генэрала, то бок яго абвінавачаньне наўпрост не зьвязана з забойствам Сулеймані. Генэрал быў забіты 3 студзеня ў Багдадзе пры авіяўдары ЗША. Тэгеран адказаў ракетным ударам па дзьвюх ірацкіх вайсковых базах з амэрыканскімі вайскоўцамі. Дзясяткі вайскоўцаў ЗША атрымалі раненьні.

На фоне абвастрэньня канфлікту 8 студзеня іранскія СПА памылкова зьбілі пасажырскі «Боінг-737» Міжнародных авіяліній Украіны. Ахвярамі авіякатастрофы сталі 176 чалавек. Тэгеран прызнаў, што яго ваенныя зьбілі самалёт, але заявіў пра адказнасьць ЗША ў абвастрэньні сытуацыі.

На мінулым тыдні ў Іране быў пакараны сьмерцю яшчэ адзін чалавек, абвінавачаны раней у шпіянажы — сьцьвярджаецца, што ён перадаваў ЦРУ ЗША дадзеныя аб іранскай ракетнай праграме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG