Амаль чатыры мільёны людзей страцілі жытло ў паўночна-ўсходняй індыйскай правінцыі Асам і ў суседнім Нэпале ў выніку паводкі, выкліканай моцнымі дажджамі. Загінулі прынамсі 189 чалавек, яшчэ дзясяткі зьніклі бязь вестак, паведамілі індыйскія ўрадоўцы.
Разьлілася рака Брахмапутра, панішчыўшы навакольле, паведамляе агенцтва Reuters. Міністар водных рэсурсаў рэгіёну, Кешаб Маханта паведаміў агенцтву, што сытуацыя застаецца крытычнай.