Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва» Сяргей Дарэнка загінуў у выніку ДТЗ у Маскве, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу.
У Нямеччыне чачэнскія злачынныя групоўкі дамінуюць ў многіх галінах крымінальнай дзейнасьці і дзейнічаюць з крайняй жорсткасьцю. Да такой высновы прыйшлі праваахоўныя органы краіны.
Ён пераконваў, што адразу пасьля здарэньня выпіў «карвалол і карвалдзін», а ўжо калі дапамог турыстам выбрацца з ракі, яны «пачаставалі настойкай». Маўляў, «выпіў яе грамаў 200, каб сагрэцца».
Суд у Чарнагорыі вынес у чацьвер абвінаваўчы прысуд па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту, які плянаваўся ў дзень парлямэнцкіх выбараў 16 кастрычніка 2016 года.
«Аэрофлот» за апошнія суткі адклаў або адмяніў некалькі рэйсаў, якія павінны былі выконваць самалёты «Sukhoi Superjet 100».
Адзін школьнік загінуў, восем атрымалі раненьні ў выніку страляніны ў школе STEM у акрузе Даглас, штат Каларада ў ЗША. Пра гэта паведаміў у твітэры офіс мясцовага шэрыфа.
У сераду ў Новасібірску ўсталявалі помнік Іосіфу Сталіну. Бюст савецкага правадыра на пастамэнце з надпісам «Генэралісімус Савецкага Саюзу Сталін» стаіць у двары абласнога камітэту КПРФ.
Пракуратура прасіла аб арышце 45-гадовага Ўладзімера Рэгушы. Яго падазраюць у тым, што ён распачаў страляніну ў пабе праз канфлікт з былой дзяўчынай, якой быў вінны грошы.
Увесь тыдзень да таго рэйс не затрымлівалі. Адзін з «Супэрджэтаў», які мусіў ляцець 7 траўня з «Шарамецьева» ў Рыгу, затрымалі на тры гадзіны, бо нехта на борце нібыта адчуў чад.
У Мʼянме вызвалілі паводле амністыі двух журналістаў агенцтва Reuters, асуджаных на сем гадоў турмы з абвінавачваньня ў парушэньні закону аб дзяржаўнай таямніцы.
Выданьне Baza і тэлеканал РЕН-ТВ апублікавалі ў аўторак меркаваную расшыфроўку перамоваў пілётаў з пацярпелага катастрофу ў маскоўскім аэрапорце «Шарамецьцева» самалёта «Аэрафлёту» з дыспэтчарамі, а таксама дыспэтчараў з экстранымі службамі аэрапорту.
Узброены мужчына захапіў у закладнікі чатырох жанчын у краме на ўскраіне паўднёвага францускага гораду Тулюза, паведамляе Le Figaro. Патрабаваньняў ён ня выставіў, таму паліцыя не выключае тэрарызм.
У Івана-Франкоўскую абласную лякарню перавезьлі пяцёх беларускіх турыстаў, якія атрымалі траўмы ў выніку падзеньня з абрыву аўтамабіля ў Верхавінскім раёне. У двух беларусаў — пераломы храбта.
Пра гэта са спасылкай на сьледчыя органы паведамляе выданьне «Камэрсант».
6 траўня ва ўкраінскіх Карпатах загінулі трое грамадзян Беларусі. Грузавік, якім яны падарожнічалі, абрынуўся з абрыву ў раку Чорны Чарамош з вышыні 30-40 мэтраў. Сярод сьмяротных ахвяраў і кіраўнік беларускай групы, слонімец Яўген Іваноў. Свабода паразмаўляла зь яго сястрой Анжэлай.
Названыя імёны беларусаў, якія загінулі 6 мая ў Івана-Франкоўскай вобласьці Ўкраіны.
У Верхавінскім раёне Івана-Франкоўскай вобласьці з абрыву ў раку Чорны Чарамош з вышыні 30 мэтраў абрынуўся аўтамабіль зь беларускімі турыстамі.
Грамадзянін Беларусі, ураджэнец Берасьця Іван Марчук асуджаны ва Ўкраіне на тры гады і адзін месяц пазбаўленьня волі за ўдзел ва ўзброенай бандзе, якая ўчыняла рэйдэрскія напады на прадпрыемствы, выкарыстоўваючы зброю.
У пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы знайшлі бомбу часоў Другой усясьветнай вайны, піша БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзяржпагранкамітэта Антона Бычкоўскага.
На месцы аварыйнай пасадкі лайнэра Sukhoi Superjet 100 знайшлі дзьве чорныя скрыні. Яшчэ дзьве прылады фіксацыі тэхнічнага стану самалёта пакуль ня выявілі.
Сьледчы камітэт Расеі ўвечары ў нядзелю паведаміў, што ў выніку катастрофы пасажырскага самалёта «Сухой Суперджэт» авіякампаніі «Аэрафлот» у маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева загінуў 41 чалавек, у тым ліку 1 член экіпажа.
У маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева зьдзейсьніў аварыйную пасадку падчас пажару пасажырскі самалёт «Сухі Суперджэт» авіякампаніі «Аэрофлот».
Расейская амбасада ў Менску запытала ў беларускага боку інфармацыю ў сувязі з заявай КДБ Беларусі аб затрыманьні грамадзяніна Расеі.
У сьмерці на ўроку фізкультуры 8-гадовага вучня з Быхаўскага раёну Ягора Бабашкі мясцовы аддзел Сьледчага камітэту ў ходзе праверкі вінаватых ня выявіў і ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адмовіў.
Чыстая расійская нафта паступіла на лінейную станцыю ў Мазыры, паведамляе канцэрн «Белнафтахім» са спасылкай на дыспэтчарскую службу беларускага апэратара магістральнага нафтаправоду «Дружба».
Улады Індыі заявілі аб посьпеху ў правядзеньні эвакуацыі больш за мільёна чалавек перад прыходам трапічнага цыклёну Фані.
Гаворка ідзе пра рэзанансныя крадзяжы зброі ў адной з частак Баранавіцкага гарнізону. Фігурантамі крымінальнай справы былі 14 чалавек, 4 траўня абвешчана рашэньне ў дачыненьні да двух.
КДБ паведаміла, што гендырэктар «Белтэлекама» Сяргей Сівадзедаў абвінавачваецца ў атрыманьні хабару ў 15 000 эўра ад грамадзяніна Расеі за садзейнічаньне ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталяваньня.
Сьледчае ўпраўленьне КДБ прад’явіла абвінавачваньне былому намесьніку кіраўніка Савета бясьпекі Беларусі Андрэю Уцюрыну.
З офісу руху «Несьмяротны полк» у Севастопалі ў анэксаваным Крыме вывезьлі 500 партрэтаў удзельнікаў вайны. У арганізацыі тое, што здарылася, называюць крадзяжом.
Генпракуратуру просяць прыняць меры, каб такіх «гвалтоўных зьнікненьняў» не было ў будучыні: абавязаць міліцыянтаў інфармваць родзічаў затрыманага, ня ўтойваць зьвесткі пра затрыманьне ці арышт.
Гэта адна з найбольшых партыяў наркотыку, выяўленых у 2019 годзе. Але на мінулым тыдні затрымалі амаль такую ж.
Два зь іх былі непаўналетнімі. З пачатку году налічылі 57 забітых.
У Быхаве 1 траўня 4-гадовы хлопчык выйшаў на балькон і ўпаў з 5 паверху. Хлопчык атрымаў удары і драпіны, яго шпіталізавалі ў Магілёўскую абласную дзіцячую больніцу.
«Зразумела, што пытанне хвалюе многіх. Афіцыйнай інфармацыі ў мяне на дадзены момант няма».
Украінскі суд канфіскаваў і незадэкляраваны тавар, і аўтамабіль жыхара Берасьця.
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць частыя паведамленьні пра замінаваныя будынкі ў Менску. З пачатку году было заведзена 19 крымінальных справаў за «фальшывыя паведамленьні пра небясьпеку».
Яшчэ 4 чалавекі атрымалі раненьні, двое зь іх у цяжкім стане. Галоўны падазраваны — студэнт унівэрсытэта. Ён затрыманы ў кампусе ўнівэрсытэта.
У Вэнэсуэле кіраўнік парлямэнта і лідэр апазыцыі Хуан Гуайдо, прызнаны ЗША і шэрагам іншых краін легітымным кіраўніком дзяржавы, заявіў аб пачатку «фінальнай фазы» зьвяржэньня рэжыму прэзыдэнта Нікаляса Мадуры.
Бялуху, якую ўбачылі ў Баранцавым моры ў канцы красавіка, хутчэй за ўсё, трэніравалі расейскія ВМС, лічаць нарвэскія экспэрты.
19-я крымінальная справа з пачатку году распачатая да «фальшывых мінэраў»
На адкрытай тэрыторыі Ровенскай атамнай электрастанцыі адбылося ўзгараньне трансфарматара, што прывяло да адключэньня трэцяга энэргаблёку.
Менская міліцыя 29 красавіка паведаміла аб замінаваньні ў Менску аэрапорту, чыгуначнага вакзалу і гатэлю Hilton.
У Францыі затрымалі групу людзей паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы тэракту супраць сіл бясьпекі.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі затрымаў намесьніка дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі, былога начальніка прэзыдэнцкай Службы бясьпекі Андрэя Ўцюрына, паведаміла «Наша Ніва».
15-гадовы падлетак 27 красавіка пайшоў купацца на Сеніцкае вадасховішча і пачаў тануць. 17-гадовы падлетак спрабаваў яго ўратаваць, але няўдала.
За арганізацыю наркалябараторыі затрыманым пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
Сьледчы камітэт 29 красавіка завяршыў расьсьледаваньне дарожнага здарэньня ў Талачынскім раёне, у якім загінулі брамнік ФК «Віцебск» Андрэй Шчарбакоў з жонкай і малым сынам.
Падчас узброенага нападу на сынагогу ў прыгарадзе Сан-Дыега, штат Каліфорнія, загінула адна жанчына, яшчэ тры чалавекі паранены — сярод іх рабін і дзіця. Па словах лекараў, жыцьцю пацярпелых нічога не пагражае.
Пра гэта паведамляе ланкийскі партал Newsfirst. Па інфармацыі Newsfirst, падазраванымі зьяўляюцца Махамад Садок Абдул-Хак і Махамад Шахід Абдул-Хак. Іншых падрабязнасьцяў партал не прыводзіць. Вядома, што ўсяго паліцыя затрымала каля 100 чалавек.
Загрузіць яшчэ