Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Шры-Лянкі затрымала ў нядзелю яшчэ двух падазраваных у датычнасьці да выбухаў


Сваякі плачуць над азвярай выбуху,12-гадовым хлопчыкам
Сваякі плачуць над азвярай выбуху,12-гадовым хлопчыкам

Пра гэта паведамляе ланкийскі партал Newsfirst.

Па інфармацыі Newsfirst, падазраванымі зьяўляюцца Махамад Садок Абдул-Хак і Махамад Шахід Абдул-Хак. Іншых падрабязнасьцяў партал не прыводзіць. Вядома, што ўсяго паліцыя затрымала каля 100 чалавек.

21 красавіка на Шры-Лянцы адбылася найбуйнейшая ў гісторыі краіны сэрыя тэрактаў. У гарадах Каломба, Нягомба і Бацікалоа прагрымела восем выбухаў, у тым ліку ў каталіцкіх храмах падчас велікодных службаў і ў гастэлях.

Раней паведамлялася пра 359 ахвяраў, аднак пазьней высьветлілася, што гэтыя дадзеныя былі памылкова завышаныя мэдыкамі. Па апошніх зьвестках, у выніку тэрактаў загінулі каля 250 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG