Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Superjet пераправяралі? Рэйс Масква — Менск адкладзены на чатыры гадзіны

абноўлена

Sukhoi Superjet 100, ілюстрацыйнае фота
Sukhoi Superjet 100, ілюстрацыйнае фота

Абноўлена: самалёт вылецеў у 12:31, прызямліўся ў Менску ў 13:37.

Палёт з маскоўскага «Шарамецьева» ў Менск расейскім самалётам Sukhoi Superjet 100-95 (рэйс SU 1830), які мусіў пачацца 8 траўня а 8:35, адкладзены. На інтэрнэт-табло «Шарамецьева» пазначана, што вылет адбудзецца а 12:00.

Наведнік аэрапорту, журналіст RTVi Ціхан Дзядко паведамляе, што ў аэрапорце спачатку затрымалі вылет да 9:35, затым адклалі на 12:35. Паводле яго, некаторым неафіцыйна тлумачаць, што затрымка зьвязаная з тэхнічнымі няспраўнасьцямі. Увесь тыдзень да таго рэйс не затрымлівалі.

Раней з «Шарамецьева» скасавалі або адклалі шэраг рэйсаў 6 і 7 траўня, што растлумачылі «абмежаваньнямі ў працы аэрапорту». Гэта адбылося пасьля авіякатастрофы 5 траўня, калі самалёт SSJ-100 загарэўся ў час прызямленьня. Тады загінуў 41 чалавек.

Адзін з «Супэрджэтаў», які мусіў ляцець 7 траўня з «Шарамецьева» ў Рыгу, затрымалі на тры гадзіны, бо нехта на борце нібыта адчуў чад. Але ў час праверкі няспраўнасьцей ня выявілі, самалёт вылецеў і пасьпяхова прызямліўся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG