Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя імёны загінулых у Карпатах беларусаў


Месца здарэньня
Месца здарэньня

Грузавы аўтамабіль з кунгам, у якім знаходзіліся пасажыры, упаў у раку Чорны Чарамош з 40-мэтровай вышыні каля вёскі Красьнік Верхавінскага раёна.

Як паведамілі БелаПАН у консульскай службе пасольства Беларусі ва Ўкраіне, на месцы ДТЗ загінулі тры чалавекі — Яўген Іваноў 1990 года нараджэньня, Тамара Ашухіна 1991 года нараджэньня і Ангеліна Юшкевіч 1996 года нараджэньня.

Яшчэ 10 грамадзян Беларусі атрымалі раненьні і шпіталізаваныя з траўмамі лёгкага і сярэдняга цяжару. Пасольства ў Кіеве працягвае працу па аказаньні неабходнай дапамогі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG