Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Ровенскай АЭС адбыўся пажар, адключылі адзін энэргаблёк


Навучаньне па вывазе ядзерных адкідаў з Ровенскай АЭС, архіўнае фота, 2018
Навучаньне па вывазе ядзерных адкідаў з Ровенскай АЭС, архіўнае фота, 2018

На адкрытай тэрыторыі Ровенскай атамнай электрастанцыі адбылося ўзгараньне трансфарматара, што прывяло да адключэньня трэцяга энэргаблёку, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сытуацыях (ДСНС).

Паводле зьвестак ратавальнікаў, інцыдэнт адбыўся 29 красавіка, а 21:07, і ўжо ў 22:05 падразьдзяленьні ДСНС ліквідавалі пажар.

«Ахвяр і пацярпелых няма. Радыяцыйны фон у межах нормы. Першы і чацьвёрты энэргаблёк працуюць у штатным рэжыме, другі энэргаблёк знаходзіцца на плянава-папераджальным рамонце», — гаворыцца ў паведамленьні.

Прычына пажару высьвятляецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG