6 траўня ва ўкраінскіх Карпатах загінулі трое грамадзян Беларусі. Грузавік, якім яны падарожнічалі, абрынуўся з абрыву ў раку Чорны Чарамош з вышыні 30-40 мэтраў. Сярод сьмяротных ахвяраў і кіраўнік беларускай групы, слонімец Яўген Іваноў. Свабода паразмаўляла зь яго сястрой Анжэлай.
Названыя імёны беларусаў, якія загінулі 6 мая ў Івана-Франкоўскай вобласьці Ўкраіны.
У Верхавінскім раёне Івана-Франкоўскай вобласьці з абрыву ў раку Чорны Чарамош з вышыні 30 мэтраў абрынуўся аўтамабіль зь беларускімі турыстамі.
Грамадзянін Беларусі, ураджэнец Берасьця Іван Марчук асуджаны ва Ўкраіне на тры гады і адзін месяц пазбаўленьня волі за ўдзел ва ўзброенай бандзе, якая ўчыняла рэйдэрскія напады на прадпрыемствы, выкарыстоўваючы зброю.
У пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы знайшлі бомбу часоў Другой усясьветнай вайны, піша БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзяржпагранкамітэта Антона Бычкоўскага.
На месцы аварыйнай пасадкі лайнэра Sukhoi Superjet 100 знайшлі дзьве чорныя скрыні. Яшчэ дзьве прылады фіксацыі тэхнічнага стану самалёта пакуль ня выявілі.
Сьледчы камітэт Расеі ўвечары ў нядзелю паведаміў, што ў выніку катастрофы пасажырскага самалёта «Сухой Суперджэт» авіякампаніі «Аэрафлот» у маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева загінуў 41 чалавек, у тым ліку 1 член экіпажа.
У маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева зьдзейсьніў аварыйную пасадку падчас пажару пасажырскі самалёт «Сухі Суперджэт» авіякампаніі «Аэрофлот».
Расейская амбасада ў Менску запытала ў беларускага боку інфармацыю ў сувязі з заявай КДБ Беларусі аб затрыманьні грамадзяніна Расеі.
У сьмерці на ўроку фізкультуры 8-гадовага вучня з Быхаўскага раёну Ягора Бабашкі мясцовы аддзел Сьледчага камітэту ў ходзе праверкі вінаватых ня выявіў і ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адмовіў.
Чыстая расійская нафта паступіла на лінейную станцыю ў Мазыры, паведамляе канцэрн «Белнафтахім» са спасылкай на дыспэтчарскую службу беларускага апэратара магістральнага нафтаправоду «Дружба».
Улады Індыі заявілі аб посьпеху ў правядзеньні эвакуацыі больш за мільёна чалавек перад прыходам трапічнага цыклёну Фані.
Гаворка ідзе пра рэзанансныя крадзяжы зброі ў адной з частак Баранавіцкага гарнізону. Фігурантамі крымінальнай справы былі 14 чалавек, 4 траўня абвешчана рашэньне ў дачыненьні да двух.
КДБ паведаміла, што гендырэктар «Белтэлекама» Сяргей Сівадзедаў абвінавачваецца ў атрыманьні хабару ў 15 000 эўра ад грамадзяніна Расеі за садзейнічаньне ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталяваньня.
Сьледчае ўпраўленьне КДБ прад’явіла абвінавачваньне былому намесьніку кіраўніка Савета бясьпекі Беларусі Андрэю Уцюрыну.
З офісу руху «Несьмяротны полк» у Севастопалі ў анэксаваным Крыме вывезьлі 500 партрэтаў удзельнікаў вайны. У арганізацыі тое, што здарылася, называюць крадзяжом.
Генпракуратуру просяць прыняць меры, каб такіх «гвалтоўных зьнікненьняў» не было ў будучыні: абавязаць міліцыянтаў інфармваць родзічаў затрыманага, ня ўтойваць зьвесткі пра затрыманьне ці арышт.
Гэта адна з найбольшых партыяў наркотыку, выяўленых у 2019 годзе. Але на мінулым тыдні затрымалі амаль такую ж.
Два зь іх былі непаўналетнімі. З пачатку году налічылі 57 забітых.
У Быхаве 1 траўня 4-гадовы хлопчык выйшаў на балькон і ўпаў з 5 паверху. Хлопчык атрымаў удары і драпіны, яго шпіталізавалі ў Магілёўскую абласную дзіцячую больніцу.
«Зразумела, што пытанне хвалюе многіх. Афіцыйнай інфармацыі ў мяне на дадзены момант няма».
Украінскі суд канфіскаваў і незадэкляраваны тавар, і аўтамабіль жыхара Берасьця.
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць частыя паведамленьні пра замінаваныя будынкі ў Менску. З пачатку году было заведзена 19 крымінальных справаў за «фальшывыя паведамленьні пра небясьпеку».
Яшчэ 4 чалавекі атрымалі раненьні, двое зь іх у цяжкім стане. Галоўны падазраваны — студэнт унівэрсытэта. Ён затрыманы ў кампусе ўнівэрсытэта.
У Вэнэсуэле кіраўнік парлямэнта і лідэр апазыцыі Хуан Гуайдо, прызнаны ЗША і шэрагам іншых краін легітымным кіраўніком дзяржавы, заявіў аб пачатку «фінальнай фазы» зьвяржэньня рэжыму прэзыдэнта Нікаляса Мадуры.
Бялуху, якую ўбачылі ў Баранцавым моры ў канцы красавіка, хутчэй за ўсё, трэніравалі расейскія ВМС, лічаць нарвэскія экспэрты.
19-я крымінальная справа з пачатку году распачатая да «фальшывых мінэраў»
На адкрытай тэрыторыі Ровенскай атамнай электрастанцыі адбылося ўзгараньне трансфарматара, што прывяло да адключэньня трэцяга энэргаблёку.
Менская міліцыя 29 красавіка паведаміла аб замінаваньні ў Менску аэрапорту, чыгуначнага вакзалу і гатэлю Hilton.
У Францыі затрымалі групу людзей паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы тэракту супраць сіл бясьпекі.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі затрымаў намесьніка дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі, былога начальніка прэзыдэнцкай Службы бясьпекі Андрэя Ўцюрына, паведаміла «Наша Ніва».
15-гадовы падлетак 27 красавіка пайшоў купацца на Сеніцкае вадасховішча і пачаў тануць. 17-гадовы падлетак спрабаваў яго ўратаваць, але няўдала.
За арганізацыю наркалябараторыі затрыманым пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
Сьледчы камітэт 29 красавіка завяршыў расьсьледаваньне дарожнага здарэньня ў Талачынскім раёне, у якім загінулі брамнік ФК «Віцебск» Андрэй Шчарбакоў з жонкай і малым сынам.
Падчас узброенага нападу на сынагогу ў прыгарадзе Сан-Дыега, штат Каліфорнія, загінула адна жанчына, яшчэ тры чалавекі паранены — сярод іх рабін і дзіця. Па словах лекараў, жыцьцю пацярпелых нічога не пагражае.
Пра гэта паведамляе ланкийскі партал Newsfirst. Па інфармацыі Newsfirst, падазраванымі зьяўляюцца Махамад Садок Абдул-Хак і Махамад Шахід Абдул-Хак. Іншых падрабязнасьцяў партал не прыводзіць. Вядома, што ўсяго паліцыя затрымала каля 100 чалавек.
У Краснаярску загарэўся дах аднаго з карпусоў абароннага заводу «Красмаш», паведамляе рэгіянальнае МНС. Плошча пажару — 24 тысячы квадратных мэтраў.
У Менску эвакуавалі жыхароў шматпавярховіка па адрасе Шырокая, 3. Паўтара года таму жыхары пісалі ў зваротах, што апорная калёна ў другім падʼезьдзе пачала разбурацца.
У Алеўскім і Оўруцкім раёнах Жытомірскай вобласьці на адлегласьці 5 кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю гараць лясы на тэрыторыі 15 гектараў.
Міністэрства надзвычайных сытуацый паведамляе, што пажар на Альманскіх балотах лякалізаваны, працягваецца тушэньне асобных ачагоў узгараньня.
Сёньня ў Луганску стартаваў мотапрабег «Дарогі Перамогі — на Бэрлін 2019», прымеркаваны да 74-й гадавіны заканчэньня ІІ Усясьветнай вайны.
24 красавіка скончыла жыцьцё самагубствам 14-гадовая вучаніца магілёўскага ліцэя № 3.
Улады Шры-Ланкі аб’явілі аб затрыманьні мясцовага мільярдэра Махамэда Ібрагіма, бацькі двух сьмяротнікаў, якія ўчынілі выбухі 21 красавіка. Пра гэта тэлеканалу CNN паведаміў прадстаўнік паліцыі.
Паводле апэратыўных дадзеных МНС, за мінулыя суткі ў Беларусі ліквідавалі 27 лясных пажараў на агульнай плошчы больш за 110 га, 7 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 2 га і 53 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы больш за 26 га.
Пылавая бура накрыла Горадзеншчыну 24 красавіка. За клубамі пылу цьмяна відаць дамы і нават неба.
У Горадзенскім раёне на мяжы зь Літвой некалькі гадзінаў гарыць лес.
Прадстаўнікі групоўкі «Новая Ірляндская рэспубліканская армія» прызналі сваю датычнасьць да забойства 29-гадовай журналісткі Лайры Макі і назвалі яго выпадковым. Пра гэта паведамляе газэта The Irish News, якая атрымала паведамленьне ад арганізацыі.
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасьць за выбухі, у выніку якіх загінулі больш за 300 чалавек у Шры-Ланцы, паведамляе Reuters.
Ахвярамі велікодных выбухаў у цэрквах і гатэлях Шры-Ланкі сталі ўжо 311 чалавек, паведаміў міністар абароны краіны. Сярод забітых — 39 замежнікаў. Напярэдадні паведамлялася пра 290 загінулых.
Загрузіць яшчэ